Пятніца, 03 Ліпень 2015

Вынік пратэстаў супраць зносу лецішчаў: улады прызналі, што грамадзкае абмеркаваньне ладзілася з парушэньнямі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Начальнік управы па будаўніцтве ГЭС «Віцебскэнэрга» Іван Пугачоў абвясьціў, што летась грамадзкае абмеркаваньне прайшло неналежным чынам, і трэба яго праводзіць нанова. Адначасова, ён не гарантуе бясьпеку тым дачнікам, якія застануцца пры сваіх пабудовах на свой страх і рызыку.

Нагадаем, у садаводчым таварыстве «Суднабудаўнік», якое месьціцца ў ваколіцах вёскі Цяцёркі Віцебскага раёну, каля 130 лецішчаў. У траўні гэтага году ўладальнікі атрымалі афіцыйнае папярэджаньне, каб рыхтаваліся да зносу пабудоваў, бо іхныя ўчасткі ў выніку працы ГЭС будуць падтопленыя. Тады абураныя ўладальнікі пачалі пратэставаць…

Паводле vicebskreg.by