3 траўня падчас матчу клюбаў першай лігі “Баранавічы” – “Дняпро” адбылася сутычка фанатаў з АМАПам. Міліцыянты паклалі заўзятараў на зямлю і зьбілі іх. Пасьля міліцэйскай нібыта праверкі дзеяньні праваахоўнікаў прызналі законнымі. Тым часам чэмпіянат Беларусі па футболе ўсталёўвае антырэкорды наведвальнасьці. 13-ы тур першынства наведала ўсяго 1120 гледачоў.
Крыніца: Радыё Рацыя