Аршанскія адвэнтысты – агенты Расеі?
У Воршы распаўсюджваецца хрысьціянская газэта «Сокрытое сокровище», прычым, яе маскоўскі рэгіянальны выпуск. На галоўнай старонцы лістападаўскага выпуску зьмешчаны анонс на галоўны матэрыял нумару: «У еднасьці народу – росквіт Расеі”.
Жыхары вёскі ў Віцебскім раёне наракаюць на стан дарогі
Паводле словаў жыхароў вёскі Бенцяі, у сухое надвор'е да населенага пункту яшчэ можна даехаць без прыгодаў, але ў веснавую ці восеньскую бездараж грунтавая дарога нагадвае франтавую: аўто гразнуць у гразі, разьбітая сельгастэхнікай, яна не пакідае легкавікам нават шанцу для манэўру.
Дзяржаўная газэта паабяцала, што віцебскіх інвалідаў «будуць перасяляць на 1-я паверхі»
Аднак абяцаньне зрабіць жыцьцё людзей з абмежаванымі магчымасьцямі больш камфортным – толькі ў загалоўку артыкулу. Зьмест нататкі далёка не суцешны.
У Віцебску разважалі пра дыскрымінацыю і эўрапейскія каштоўнасьці
У віцебскім «Эўрапейскім клюбе» прадстаўнікі Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасьць» прэзэнтавалі вынікі сваёй працы ў межах кампаніі «Разам супраць дыскрымінацыі», а палітоляг Алесь Лагвінец распавёў аб праекце «Беларусы выбіраюць Эўропу».
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў – адзіная надзея дольнікаў
Скандал, які ўзгарэўся вакол элітнага жыльлёвага комплексу «Таполька», можа сьведчыць пра тое, што на будаўнічы рынак Віцебску прыйшлі расейскія махлярскія схемы. Адзіным спадзевам дольнікаў застаецца бесстароньні падыход да акалічнасьцяў справы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Віцебскаму палітыку адмоўлена ў просьбе аб пераводзе яго ў калёнію, бліжэйшую да дому
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў (ДВП) Міністэрства ўнутраных спраў адмовіў віцебскаму прарасейскаму палітыку Сяргею Рыжову ў пераводзе яго з папраўчай калёніі №15 (г. Магілёў) у калёнію №3 (пас. Віцьба Віцебскага раёну), а таксама ў сустрэчы зь сябрамі грамадзкай ініцыятывы Віцебску «За сумленную ўладу».
На Полацкім водаканале загінуў 22-гадовы рабочы
Сьледчы камітэт высьвятляе прычыны гібелі работніка УП «Полацакводаканал» Дзяніса Анішчанкі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач. Аналягічная інфармацыя была апублікаваная 13 сьнежня ў сацыяльных сетках. «На мінулым тыдні 22-гадовы хлопец Дзяніс Анішчанка загінуў, знаходзячыся ў калодзежы, куды яго адправілі перакрываць вэнтыль», – піша чытач.
На Віцебшчыне «Чырвоны Крыж» раздае ваўчары мігрантам з Украіны
Як паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, цягам лістапада ваўчары атрымалі 273 вымушаныя перасяленцы з Украіны. На кожны ваўчар яго ўладальнік можа набыць харчоў і сродкаў гігіены на адзін мільён рублёў. Мяркуецца, што за лістапад-сьнежань у Віцебскай вобласьці будзе выдадзена ўсяго 600 ваўчараў.
На месцы распаўсюду незалежных СМІ зрабілі пандус, карыстацца якім немагчыма
Гэтым пандусам ня зможа скарыстацца чалавек у інвалідным вазку, кажа віцяблянін Барыс Хамайда. Ён не выключае, што такім чынам было вырашана пазбавіцца ад ягонай прысутнасьці.
Рабочы аршанскага заводу «Легмаш» загінуў проста ля станка
Няшчасьце адбылося ў пятніцу 11 сьнежня каля 10 гадзін раніцы. Рабочы пэнсійнага веку 1951 года нараджэньня працаваў за такарным станком. У нейкі момант зь незразумелых пакуль прычын галаву работніка зацягнула элемэнтамі станка, якія вярцеліся, што прывяло да сьмерці. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.