11-гадоваму Стасу М. з аграгарадку Якубава наклалі на зламаную левую руку тугі гіпс. І адправілі дадому. Празь некалькі дзён хлопчыка ўжо ратавалі ў віцебскай рэанімацыі. Руку давялося ампутаваць. Маці хлопчыка распавяла пра тое, як ледзь ня страціла сына, якога не хацела забіраць “хуткая”, а ў райбольніцы праблем не пабачылі.

Віцебскі праваабаронца Валер Місьнікаў лічыць, што віцебскія журналісты знаходзяцца ў небясьпецы, іх перасьледуе міліцыя, і судзьдзі адкрыта парушаюць правы, прапісаныя ў законах. Публікуем адкрыты ліст Місьнікава да «дзяржаўных адказных службовых асоб». Падставай да напісаньня ліста сталі адміністрацыйныя справы супраць журналістаў за фота на фоне графіці.

У Гарадку да «Дажынак» паставілі помнік «Тарас на Парнасе». Аднак да зьдзіўленьня мясцовых жыхароў 28 лістапада помнік дэмантавалі.

3 сьнежня суд Чыгуначнага раёну Віцебску разгледзеў адкладзеную раней адміністрацыйную справу Пятра Берлінава – яшчэ аднаго ўдзельніка мастацкага пэрформансу “з птушкамі і клеткамі”. І хоць спадар Берлінаў журналістыкай не займаецца, а да мастацкай акцыі ў падтрымку свабоды прэсы далучыўся выпадкова, ён усё адно быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску працягнуліся слуханьні адміністрацыйных спраў віцебчукоў, якія далучыліся да сусьветнай кампаніі ў падтрымку свабоднай журналістыкі, сфатаграфаваўшыся на фоне вядомага ў горадзе графіці. 1 сьнежня разглядам спраў журналіста Кастуся Мардзьвінцава і каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяны Севярынец займалася судзьдзя Алена Цыганкова, а з боку абвінавачваньня выступаў усё той жа начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі РАУС Чыгуначнага раёну Віцебску маёр Аляксандар Рыбакоў.

Паўмесяца спатрэбілася «Жылбуду», каб ушчэнт разбурыць дыхтоўны дом амаль ў самым цэнтры Віцебску. Участак зямлі блізу моста Блахіна стаўся для кагосьці смачным кавалкам.

Справа тычылася інцыдэнту на ААТ «Полацак-Шкловалакно»: актывісты хацелі атрымаць ад уладаў абгрунтаваны адказ, ці насамрэч на загад кіраўніцтва аднаго з цэхаў у плавільнай печы жыўцом спалілі котку з кацянятамі.

16 лістапада ў Воршы адбыўся футбольны матч паміж клюбамі “Ворша” і “Крумкачы”. Перад матчам мясцовыя фанаты групай прайшлі ад будынку езуіцкага калегіюму да стадыёну. Яны несьлі банэр і палілі фаеры. Як піша сайт belultras.by, пасьля таго, як інфармацыя пра шэсьце зьявілася ў СМІ, міліцыя ацаніла яго як несанкцыяванае шэсьце з элемэнтамі палітыкі.

28 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбыліся слуханьні адміністрацыйных справаў журналістаў, якія сфатаграфаваліся на фоне гарадзкога графіці напярэдадні 5 лістапада. Зьміцер Казакевіч і Алена Сьцяпанава атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў кожны (3 мільёны беларускіх рублёў), а Алена Шабуня - 18 базавых за парушэньне артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Апошнім часам у стужцы навін усё часьцей згадваецца кампанія «За якасную мэдыцыну ў Віцебску». Актывістка кампаніі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяна Севярынец распавяла карэспандэнту «Дыялёгу» пра тое, як узьнікла ідэя правядзеньня гэтай кампаніі, і пра дзейнасьць, што ладзіцца ў яе межах.