Выйшаў на волю ўжо былы віцебскі палітвязень Алег Баразна
Актывіст ініцыятывы «Страна для жизни» быў асуджаны на 2 гады і 3 месяцы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту). Праваабарончая супольнасць далучыла яго да шэрагу палітвязняў, бо падставай для ўвагі сілавікоў стала менавіта грамадская актыўнасць Алега Баразны, а ягоныя дзеянні ў адносінах да наркотыкаў, за выключэннем выяўленых і вынятых у яго 0,0057 г марыхуаны, не былі даказаныя. Таму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, прызначанае А. Баразну пры такіх акалічнасцях, зʼяўляецца празмерна жорсткім, лічаць праваабаронцы.
Пяць прычын, чаму канцэпцыя правоў чалавека ўсё яшчэ працуе
Дзень правоў чалавека святкуецца міжнароднай супольнасцю штогод 10 снежня. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Але і сёння правы чалавека працягваюць заставацца працуючай канцэпцыяй.
“Вясна” ўзнагароджаная прэміяй “Цюльпан правоў чалавека 2022”
Сёння 8 снежня ў галандскім горадзе Гаага прайшла цэрэмонія ўручэння праваабарончай прэміі “Цюльпан правоў чалавека 2022”, заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў беларускі Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Узнагароду ўручаў міністр замежных спраў Вопке Хукстра.
Улады сталі больш зарабляць на аказанні адміністрацыйных працэдур
У бягучым годзе статыстыка фіксуе нарастаючую, месяц ад месяца, колькасць грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія звярнуліся ў мясцовыя выканаўчыя органы ўлады для вырашэння асабістых пытанняў або вытворчых праблем. Адміністрацыйныя працэдуры ўлады аказваюць на платнай аснове па 18 напрамках, а атрыманыя за іх грошы з'яўляюцца добрым фінансавым падсілкоўваннем мясцовых бюджэтаў.
Прапагандыст Ігар Тур выступіў у Віцебску праз Інтэрнэт
Журналіст дзяржаўнага тэлебачання, які пазіцыянуе сябе яшчэ і як палітычнага аглядальніка і адмыслоўца ў галіне тэхналогій інфармацыйнай вайны, выступіў па відэасувязі перад адміністрацыяй Першамайскага раёну, ідэалогамі прадпрыемстваў, прадстаўнікамі праўладных грамадскіх арганізацый. Старшыня раённай Адміністрацыі Яўгеній Сямёнычаў прадставіў спікера прысутным як «чалавека, які стрымлівае інфармацыю з вуснаў прэзідэнта».
Споўнілася два з паловай гады, як за кратамі Павел Севярынец
Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з Камароўкі з пікета Ціханоўскай. Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Спачатку некалькі разоў давалі суткі, а потым стала вядома пра крымінальную справу.
Глядзім анлайн-трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі міру разам!
10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — у Осла адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”.
На Віцебшчыне з'явіліся новая “экстрэмістка” і “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал
Апошнім часам улады сталі больш інтэнсіўна папаўняць спісы “экстрэмістаў” і прызнаваць апазіцыйныя медыйныя рэсурсы распаўсюджвальнікамі “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. У гэтых спісах знаходзяцца асуджаныя па «народных» крымінальных артыкулах жыхары и жыхаркі Аршанскага рэгіёна і інфармацыйныя рэсурсы створаныя аршанцамі. У канцы лістапада ў гэтых спісах з'явіліся новыя запісы.
Валянціну Болбат, актывістку з Верхнядзвінску, будуць судзіць другі раз запар
На інтэрнэт-сайце з раскладамі судоў з’явілася паведамленне, што 6 снежня ў Наваполацкім гарадскім судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць спадарыні Валянціны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, вырабніцтва, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Чаму Валянціну Болбат судзяць не ў Верхнядзвінску, а ў Наваполацку, прычым ужо другі раз, застаецца незразумелым. Справу будзе разбіраць тая самая суддзя, Зінаіда Балаболава, якая вынесла ўжо дзясяткі прысудаў прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці.
У Віцебскай вобласці збанкрутавала больш за палову раённых спажывецкіх таварыстваў
Цяпер у склад Віцебскага аблспажыўтаварыства ўваходзяць 7 дзеючых філіялаў (райспажыўтаварыства), з 16 раней існаваўшых. На працягу двух апошніх гадоў па рашэнні рэгіянальнага эканамічнага суда былі прызнаны банкрутамі і ліквідаваны 9 райста. У 2020 годзе - Лёзненскае і Полацкае, у 2021-м - Аршанскае, Браслаўскае і Шумілінскае, а ў 2022-м - Глыбоцкае, Талачынскае Міёрскае. Цяпер да іх ліку дадалося і Гарадоцкае райспажыўтаварыства.