Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, гутарка з Ігарам Турам закранула практычна ўсе тэмы: ад уступнай кампаніі ў ВНУ да развіцця прамысловасці. Прапагандыст не абышоў увагай і палітыку: падзяліўся сваім негатыўным стаўленнем да беларусаў, вымушаных з’ехаць пад пагрозай пераследу пасля падзей 2020-га году. Таксама ён распавёў пра тое, што лічыць асабістай заслугай Аляксандра Лукашэнкі тое, што Беларусь «не ўцягнута ў вайну», бо «быў бы нехта іншы на ягоным месцы – мы б ужо былі ўцягнуты ў баявыя дзеянні».
Што да сваёй журналісцкай дзейнасці, то Ігар Тур заўважыў, што грамадзянам Беларусі трэба не толькі даносіць інфармацыю, але і «раз’ясняць некаторыя моманты». Якраз гэтым ён і займаецца на тэлебачанні: Ігар Тур здымаў паклёпніцкія сюжэты пра прадстаўнікоў апазіцыі, дэманструючы матэрыялы праслушкі няяснага паходжання. Асабліва шчыраваў пасля масавых пратэстаў 2020г., дзякуючы чаму стаў адной з цэнтральных фігур афіцыйнай прапаганды.
Жанна Жалейка