Тэлеграм-канал "Орша для жыцця" ў "чорным спісе" Мінінфармацыі
Суд Ленінскага раёна горада Гродна 30 лістапада прылічылі гэты рэгіянальны медыйны рэсурс да спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Як сеткавы інфармацыйны рэсурс ТГ «Орша для жыцця» ўзнік падчас правядзення грамадзянскай кампаніі блогерам Сяргеем Ціханоўскім на пачатку 2020 года. Потым ТГ вёў агітацыйную працу падчас выбарчай кампаніі кандыдата на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай.
Цяпер Ціханоўскі асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі і адбывае пакаранне ў Жодзінскай турме № 8, а ягоная жонка, Святлана, знаходзіцца ў эміграцыі па палітычных матывах.
На час судовага рашэння канал меў толькі 11 падпісчыкаў. Апошняя пост на ім з'явіўся 8 верасня і гэтую публікацыю прагледзелі ўсяго толькі 45 разоў.
Яшчэ адна «экстрэмістка» з'явілася ў Аршанскім рэгіёне
У канцы лістапада ў спіс «небяспечных асоб для дзяржавы» патрапіла жыхарка вёскі Стахоўка Аршанскага раёна Наталля Кукішава, якая працавала фельчарам стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы.
Яна была асуджаная ў жніўні суддзёй суда Аршанскага раёна Мікалаем Другуновым за абразу прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме і таму невядома, якое пакаранне для Наталлі прызначыў суддзя Драгуноў.
Алег Кунін