Камітэт дзяржаўнай бяспекі 15 верасня абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Сярод 8 новых беларускіх “тэрарастаў” у спіс трапілі два жыхара Віцебскага рэгіёна. Гэта палітвязні Павел Сакалоў і Аляксей Рэзнікаў. 

Вытворчасць прамысловай прадукцыі на Віцебшчыне ў студзені - жніўні 2022 года ўпала на 6,3% у параўнанні з тым жа перыядам у 2021 годзе. Адпаведна: валавы рэгіянальны прадукт паменшыўся на 2,7%, спажывецкія кошты падскочылі на 15,5%, падатковыя паступленні дадалі 12,8%. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці. 

Толькі ў Віцебску сярод 48 школ і гімназій, 18 носяць імёны военачальнікаў, камандзіраў армейскіх падраздзяленняў, партызанскіх атрадаў, арганізатараў падполля часоў другой сусветнай вайны і ўдзельнікаў ваенных авантур кіраўніцтва Савецкага Саюза. І толькі дзвюм сярэднім навучальным установам горада ўладамі прысвоена імя вучонага Алфёрава і рускага паэта Пушкіна.

На гэтым тыдні палітзняволеная была пераведзена з Віцебскага абласнога следчага ізалятара №2 на хатні арышт. Пра гэта паведамляе інфармацыйны рэсурс #dissidentby. Хатні арышт - гэта альтэрнатыўная форма ўтрымання пад вартай, пры якой зняволены знаходзіцца ў сябе дома.

Прыехалі пяць чалавек, зайшлі ў дом яго маці. Двое з іх у бронекамізэльках, на танаваным бусе. Паклікалі суседзяў у якасці панятых. Паказалі нейкую паперу (відаць, пастанову на агляд або ператрус), але маці не запомніла, што там было напісана. Што хацелі — незразумела. Нічога з хаты не забралі. Маці не затрымлівалі. Ніякіх папер не пакінулі.

Віцебскім абласным судом 16 верасня вынесены прысуд палітзняволенаму Сяргею Канавалава па крымінальнай справе аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, аб падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму і наўмыснаму прывядзенню ў непрыдатны стан сродкаў сувязі. Судовы працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Яўген Буруноў.

У сярэдзіне верасня кірайніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўключыў палітвязня Мікіту Палеонака ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 905 чалавек, большасць з іх палітвязні.

Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 6 верасня завяршыла разгляд крымінальнай справы Анатоля Міхайлава. 28-гадовы мужчына абвінавачваўся ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-3), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130), абразе прэзідэнта (арт. 368) і абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызнаў Міхайлава вінаватым і па сукупнасці санкцый гэтых артыкулаў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады і штрафа ў памеры 3,2 тысячы рублёў.

У 2017 годзе рэспубліканскія ўлады паставілі задачу істотна палепшыць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Оршы. Мясцовыя кіраўнікі атрымалі жорсткае ўказанне ад кіраўніка дзяржавы на працягу кароткага прамежку часу забяспечыць нармальнае функцыянаванне эканомікі раёна. Для гэтага трэба было сканцэнтраваць рэсурсы и намаганні на развіцці прамысловых прадпрыемстваў. Але ёсць падставы меркаваць, что з высокай верагоднасццю даручэнне Аляксандра Лукашэнкі не будзе выканана.

За 8 месяцаў 2022 года следчыя, якія ўваходзяць у розныя структуры Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, узбудзілі звыш 230 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, па якіх устаноўлена 169 падазроных.