Ігар Бурмістраў рэзонна заўважыў, што карупцыя «подрывает доверие граждан к власти, вызывает социальную и экономическую нестабильность». І што гэта - «неприемлемое явление». Аднак якіх вынікаў дасягнула дзейнасць рады па прафілактыцы карупцыі летась, і якія планы гэты орган паставіў перад сабой у 2024 годзе, чытачы гарадской газета так і не даведаліся.
На думку Ігара Бурмістрава, выкараніць карупцыю зможа прафілактычная праца. Маўляў, кіраўнікам прадпыемстваў трэба часцей расказваць пра «неотвратимость наказания» і фармаваць разуменне таго, што «ничего не может быть тайного, что не стало бы явным».
Для падвышэння эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй у Наваполацку старшыня гармвыканкама прапанаваў павялічыць перыядычнасць пасяджэння рады з аднаго да двух разоў у квартал. Маўляў, людзі, якія здзейснілі карупцыйныя злачынствы, «пользовались доверием в своих коллективах», але парушылі закон «из-за недостаточного контроля за их деятельностью и слабой разъяснительной работы».
Марына Кулешова