Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову аштрафавалі па адміністрацыйнай справе
Ірына Пярцова – адна з удзельніц палітычных перфомансаў, за якія 20 траўня 2022г. былі асуджаны чацвёра жыхароў Віцебска. Усе яны атрымалі розны тэрмін зняволення, Ірына Пярцова – найменшы. Суддзя Віцебскага раённага суду Міхаіл Зубеня прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў), і з улікам таго, што ў яе ёсць малое дзіця, асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Яна ўжо выйшла на волю, але высветлілася, што яна вінаватая зноў – за тое, што не выдаліла з тэлефона здымкі пра пратэстныя падзеі 2020 г.
Вольга Карач і «Наш Дом» намінаваныя на Нобелеўскую прэмію міру 2024 года
4 жніўня 2023 года Міжнароднае бюро свету выпусціла прэс-рэліз, у якім гаворыцца, што беларуская праваабарончая арганізацыя "Наш дом" і яе кіраўнік Вольга Карач вылучаны імі на суісканне Нобелеўскай прэміі міру ў 2024 годзе. Гэта зроблена ў знак прызнання іх антываеннай дзейнасці і ўсебаковай дапамогі беларускім адмовнікам па меркаваннях сумлення і дэзертырах як у Беларусі, так і ў краінах Еўрасаюза. Цяпер ідзе працэс падрыхтоўкі ўсіх неабходных дакументаў для падачы на прэмію
У абноўлены санкцыйны спіс Еўразвязу трапілі суддзі з Віцебшчыны і кіраўнікі Наваполацкай калоніі
3 жніўня ў санкцыйны спіс Еўразвязу дадалі яшчэ 32 асобы. Гэта суддзі, пракуроры, супрацоўнікі калоній. Што да Віцебшчыны, то пад санкцыі трапіў начальнік Наваполацкай ПК-1 Руслан Машадзіеў, прызначаны на гэтую пасаду (раней працаваў намеснікам начальніка) ў канцы красавіка. І ягоны папярэднік, вядомы сваім жорсткім абыходжаннем са зняволенымі, Андрэй Пальчык.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі педагога з в. Празарокі Глыбоцкага раёна
Суддзя Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 5 чэрвеня пастанавіў пакараць арыштам на 10 сутак былую настаўніцу Празарокскай СШ 66-гадовую Алену Кішкурну, якая ў сацыяльных сетках распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы ўзятыя ёю на пяці інфармацыйных рэсурсах.
Шаркаўшчынскія “дэпутаты” ездзяць па сельсаветах і раздаюць указанні, каб ствараць “добры малюнак”
Выязны семінар з удзелам так званага Старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Шпеца прайшоў у Ёдскім сельсавеце Шаркаўшчынскага раёна. Пра гэта паведамляе сайт мясцовай раёнкі.
Былы палітзняволены Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць
Вязень ПК №3 (Віцьба) Віцебскага раёну Леанід Судаленка распавёў пасля ад’езду з Беларусі, чаму прыняў такое рашэнне, як выглядала дыскрымінацыя асуджаных па палітычных артыкулах у зняволенні і чаму салідарнасць важная.
Наведнікаў школьнага летніка ў Вушачах вадзілі на экскурсію ў суд
Летнік «Орлёнок» пры Вушацкай сярэдняй школе лічыцца аздараўленчым. Таксама, аддаючы даніну ідэалагічнай модзе апошняга часу, адміністрацыя дзіцячай установы назвала яго вайскова-патрыятычным. Прынята падкрэсліваць, што ў вайскова-патрыятычныя дзіцячыя аб“яднанні залічваюць найлепшых вучняў, якія з“яўляюцца ўзорам для іншых, прынамсі, у плане ідэалагічнай падрыхтоўкі. І тут нечаканы кантраст: выхаванцаў летніка «Орлёнок» павялі на экскурсію ў суд з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў у асяродку непаўналетніх.
Праваабаронцы прызналі палітзняволенай глыбачанку Святлану Лупач
Трэцяга жніўня праваабаронцы апублікавалі сумесную заяву праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні палітзняволенымі яшчэ 14 чалавек, якія праходзяць па крымінальнай справе 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх) ды іншых. Сярод іх і глыбачанка Святлана Лупач.
У Докшыцах аддзяленне праўладнай партыі “Белая Русь” ужо разгледзела механізм выплаты членскіх унёскаў
У Докшыцах прайшло пасяджэнне Савета раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь". Піша сайт мясцовай раёнкі “Родныя вытокі”. У панядзелак, 31 ліпеня, адбылося першае сумеснае пасяджэнне Рады Докшыцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» і кантрольна-рэвізійнай камісіі.
Палітвязню змянілі прысуд. Два гады калоніі замест двух гадоў “хатняй хіміі”
У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзілі Аляксея Азарку паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў). 7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд узмацніў прысуд пасля апеляцыйнага пратэсту пракурора.