Нагадаем, дзяўчыну затрымалі ў Глыбокім у пачатку траўня. Суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч пакараў яе спачатку 10 суткамі па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога Святлане прысудзілі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу.
А пасля гэтага Святлану Лупач перавялі ў Віцебскае СІЗА, дзе ёй прад’явілі абвінавачванні па крымінальным артыкуле 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).
Адказнасць паводле гэтага артыкулу прадугледжвае арышт або абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Эла Дрозд