Прэзэнтацыяй анталёгіі беларускай філязофскай думкі «Код прысутнасьці» ў горадзе на Дзьвіне завяршыўся «Тыдзень беларускага мысьленьня». Прадставіў кнігу віцебскай публіцы Ўладзімер Мацкевіч, які зьяўляецца адным з чальцоў рэдакцыйнай калегіі.

Грамадзкія актывісты Полацку пачалі збор грошай на выраб і ўсталяваньне драўлянага крыжа ў мэмарыяле Курапаты пад Менскам, дзе ляжаць расстраляныя беларускія ахвяры сталінскага тэрору. Ініцыятыва была агучаная полацкімі актывістамі 8 верасьня на сьвяткаваньні Дня беларускага славы. Збор сродкаў ідзе як гатоўкай, так і пералікам на рахунак Свабоднага прафсаюзу рабочых заводу «Шкловалакно».

Аўторак, 27 Верасень 2016

Па пяць базавых – за сьпевы

Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Ўладзімер Царыкаў прызнаў пікетаваньне, праведзенае 27 ліпеня насупраць летняга амфітэатру кандыдатамі ў дэпутаты Тацянай Севярынец, Георгіем Станкевічам і Аленай Шабуняй, несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

23 верасьня сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў, што працуюць у недзяржаўных сродках масавай інфармацыі, абмяркоўвалі пытаньні гендарнай роўнасьці ў беларускіх мэдыях.

Як знаходзіць ідэі для стартапаў, без чаго і без каго ніяк пры рэалізацыі вашых плянаў, якія ўвасабленьні гэтых ідэяў былі б ідэальнымі і дзе шукаць інвэстыцыі - сваім бізнэс-досьведам у межах курсу «Стартап за 9,5 тыдняў: інтэнсіў па праектаваньні і запуску бізнэсу» зь віцебчукамі падзяліўся прадпрымальнік, інвэстар, сузаснавальнік tut.by, hoster.by і іншых кампаніяў Кірыл Валошын.

Праблему зьмяншэньня колькасьці суб’ектаў малога і сярэдняга бізнэсу ўзьнялі на прэс-канфэрэнцыі ў Віцебску. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласьці і Віцебскі бізнэс-цэнтар. Удзел узялі і прадстаўнікі Віцебскага гарвыканкаму.

Высокакваліфікаваныя спэцыялісты з вышэйшай адукацыяй і стажам працы ў сфэры працоўнага, жыльлёвага і пэнсійнага заканадаўства прапаноўваюць усім грамадзянам Беларусі бязвыплатную юрыдычную дапамогу.

Яшчэ напрыканцы 80-х гадоў у Воршы было раскрытае месца масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсіяў – Кабыляцкай гара. Але ўжо тады было вядома, што гэта не адзінае гэткае месца побач з Воршай.

22 верасьня у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску судзьдзя Ўладзімер Царыкаў разьбіраўся ў акалічнасьцях адміністрацыйнага правапарушэньня, якое супрацоўнікі РАУС угледзелі ў сумесным выкананьні траімі кандыдатамі ў дэпутаты ад «правай кааліцыі» гімну «Магутны Божа». Гімн прасьпявалі падчас выбарчай кампаніі на пікеце па зборы подпісаў.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя наконт дынамікі правапарушэньняў сярод непаўнагадовых за апошнія пяць гадоў у краіне. За 2015 год Гарадоцкі раён стаў лідэрам непаўнагадовай злачыннасьці на Віцебшчыне.