24 траўня сябры камісіі па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў, створанай пры Віцебскім райвыканкаме, сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы». Грамадзяне задалі чыноўнікам з тузін пытаньняў, але толькі на нешматлікія зь іх пачулі ўцямныя адказы.

4 траўня перад Радаўніцай у Вераб'ёвым лесе, што на поўнач ад вёскі Хайсы, на меркаваным месцы масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў грамадзкія актывісты Віцебску правялі талаку: прыбралі сухое гальлё і лісьце, засыпалі пустыя яміны, пахавалі чалавечыя косткі...

Апублікавана ў Акцыі

29 красавіка сябры аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» правялі сваё чарговае паседжаньне. Ян Дзяржаўцаў, як кіраўнік ініцыятывы, пазнаёміў аднадумцаў з працай, праведзенай за два апошнія месяцы.

Сябры створанай мясцовымі ўладамі камісіі па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў сустрэліся з грамадзкасьцю. Сустрэча адбылася 12 лютага ў памяшканьні Мазалаўскага сельскага савету. Яна стала рэакцыяй уладаў на калектыўны зварот у выканкам Віцебскага раёну ініцыятараў стварэньня грамадзкага аб'яднаньня «Хайсы».

Апублікавана ў Дзяржава

Віцебскі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы калектыўны зварот мясцовых актывістаў КХП-БНФ, паведаміў, што раскопкі, якія праводзіліся ў кастрычніку – лістападзе 2015 году ў лясным масіве каля вёскі Хайсы сіламі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну, не далі адназначнага адказу на пытаньне пра тое, хто, калі і пры якіх акалічнасьцях быў расстраляны і таемна пахаваны ў лесе.

Апублікавана ў Дзяржава

Пасьля эксгумацыі чалавечых парэшткаў зь няўлічанага пахаваньня ля вёскі Хайсы салдатамі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну распачалася прапагандысцкая кампанія па залічэньні невядомых ахвяраў на рахунак нямецкіх акупантаў.  Жыхары навакольных вёсак, якія суадносяць іх з часамі сталінскіх рэпрэсіяў, абураныя: яны мяркуюць, што ўлады нахабна скажаюць гістарычную праўду.