Пераслед сям'і Грудніцкіх з Наваполацку: жонку аштрафавалі, мужа кінулі за краты
Наваполацкага лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага двойчы асудзілі на 15 сутак, ягоную жонку двойчы аштрафавалі. Сям“ю затрымалі 16 жніўня, калі Грудніцкія вярнуліся з замежнага падарожжа. На наступны дзень адбыліся суды: суддзя Наваполацкага гарадскога суду Зінаіда Балаболава прызнала Аляксандра Грудніцкага вінаватым паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП і вынесла пастанову пра арышт на 15 сутак. Аллу Грудніцкую суддзя Балаболава аштрафавала на суму 1110 рублёў паводле ч.2 арт 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». І пастанавіла накласці арышт на два мабільныя тэлефоны ў якасці закладу.
Былога кіраўніка справамі Шумілінскага райвыканкама пакаралі «хатняй «хіміяй» за тое, што праз ягоную халатнасць загінула жанчына
Да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу асуджаны Сяргей Белагалоў, цяпер ужо былы кіраўнік справамі Шумілінскага райвыканкама. Яго справу разбірала старшыня Шумілінскага райсуда Інна Грабоўская. 10 жніўня 2023г. былы чыноўнік прызнаны вінаватым паводле ч.2 арт. 428 Крымінальнага Кодэкса ( невыкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў і недобрасумненнае стаўленне да працы, якія прывялі да смерці чалавека па неасціярожнасці).
Наваполацкага лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага двойчы асудзілі на 15 сутак
Сталі вядомыя падрабязнасці яго затрымання, якое адбылося 16 жніўня ( паводле ранейшых звестак, Грудніцкі быў затрыманы 21 жніўня). У той дзень лекар з жонкай вярнуліся з замежнага падарожжа, куды выправіліся ў самым пачатку жніўня. 22-га жніўня Аляксандр Грудніцкі мусіў выйсці на працу пасля адпачынку, аднак пацыенты яго не дачакаліся, бо на той час ён ужо знаходзіўся пад арыштам.
У Паставах закрылася буйная крама. І гэта стала праблемай для жыхароў
Каля пастаўскай лякарні закрылі вялікую краму “Родны кут”, і гэта непакоіць жыхароў прылеглых вуліц. А жыхарка вуліцы Савецкай Ірына Нецвятай нават звярнулася ў мясцовую раёнку з пытаннем, што будзе на месцы гэтай крамы, і выказала сваё незадавальненне тым, што адбылося.
Палітзняволены Анджэй Пачобут не атрымлівае лекаў для сэрца і ня можа тэлефанаваць дадому
Пра гэта падчас акцыі салідарнасці ў Беластоку расказаў намеснік старшыні Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі. Паводле Занеўскага, да Пачобута, які адбывае пакаранне ў Наваполацкай ПК-1, не пускаюць адваката, да яго і ад яго не даходзяць лісты, яму не даюць яму лекаў, патрэбных штодня. Найбольшая праблема на сёння — гэта адсутнасць інфармацыі, бо мы ня ведаем, дзе ён цяпер, у якім ён стане і што наагул там з ім дзеецца», - сказаў намеснік старшыні Саюзу палякаў Беларусі.
З Браслаўскага раёна з’язджае моладзь. Гэтым занепакоіліся ўлады
За пікет у сацыяльных сетках і распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі будаўніка з Масквы
Суддзя суда Полацкага раёна і г. Полацка Уладзімір Бясецкі 16 жніўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках і недазволенае ўладамі пікетаванне арыштаваў на 25 сутак жыхара аграгарадка Гараны, бацьку траіх непаўналетніх дзяцей, які працуе будаўнікам у маскоўскай кампаніі Вадзіма Берднікава.
На Мёршчыне ўлады збіраюцца больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял грамадскіх аб’яднанняў. У тым ліку і падчас выбараў
На нядаўнім пасяджэнні Мёрскага райвыканкама разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння органаў улады, арганізацый і ўстаноў Мёршчыны з грамадскімі аб’яднаннямі, прафесійнымі саюзамі і палітычнымі партыямі.
Сям'я аматараў беларускай культуры з Полаччыны апынулася за кратамі на 30 сутак
Алегу Рудакову і ягонай жонцы Вользе прысудзілі па 30 сутак арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП - за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Абодвух затрымалі 24 жніўня ў вёсцы Бяздзедавічы Полацкага раёна - у гэтую вёску некалькі год таму Алег Рудакоў вырашыў вярнуцца з Іркуцку, дзе пражыў 17 гадоў. Ён аднаўляе там сядзібу сваіх продкаў. Пад увагу сілавікоў Алег і Вольга Рудаковы маглі трапіць праз сваю прыхільнасць да беларушчыны. Некалькі год таму сям“я пераехала з Іркуцка ў вёску. Сямейная пара актыўна ўдзельнічае ва ўсіх культурніцкіх фэстах рэгіёна.
У Гарадоцкага райвыканкама – новы сайт. Практычна без беларускамоўнай версіі
Калі націснуць кнопку «Бел» на галоўнай старонцы, то трапляеш на старыя навіны – самая «свежая» з іх – ад 14.07.2023. Раздзелы «Зямельныя ўчасткі», «Нерухомасць» «Знешнеэканамічная дзейнасць» не адчыняюцца, гэтаксама як «Зямельныя ўчасткі», «Чалавек года Віцебшчыны» і «Грамадскае абмеркаванне». Між тым менавіта ў Гарадку будзе праводзіцца 30-ты Дзень беларускага пісьменства, да якога застаецца менш за тыдзень.