Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm) У Баранавічах затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, паведамляе іх тэлеграм-канал. 

Карэспадэнтка “Новага Часу” Дзіяна Пінчук наведала на другі дзень датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі на базе мінскай школы №159. Менавіта адтуль кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымлівае больш за ўсё інфармацыі пра парушэнні выбарчага заканадаўства ад назіральніка кампаніі Аляксея Лойкі. У першы дзень датэрміновага галасавання Аляксей Лойка, які назірае на ўчастку для галасавання №390, паведаміў пра завышаную колькасць выкарыстаных бюлетэняў на суседніх участках, якія размяшчаюцца ў суседнім пакоі.

На ўчастку № 568 назіральніка Руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі, паведамляе "Радыё Свабода". Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесці крымінальную справу аб завышэнні колькасці выбарнікаў. Афіцыйная прычына пазбаўленьня акрэдытацыі — абраза старшыні камісіі, сказаў Рогаў.

Кандыдатцы ў дэпутаты Вользе Дамаскінай, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Наваполацкай акрузе № 24, неабыякавыя грамадзяне паведамляюць пра факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.

Віталь Максімаў. Фота: ПЦ "Вясна" Старшыня Мінскага гарадскога суда Павел Каршуновіч у наглядным парадку адмяніў пастановы суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Мінскага гарадскога суда па справе грамадзяніна Расійскай Федырацыі Віталя Максімава, якога абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і пагражалі высылкай з Беларусі.

Па дадзеных ЦВК, ужо ў першы дзень датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах бюлетэні атрымалі больш за 322 тысячы выбаршчыкаў (4,69%). І гэта болей, чым было ў першы дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў 2016 года. Сапраўды, працэнт даволі высокі. І за яго Цэнтрвыбаркам, у першую чаргу, мусіць падзякаваць адміністрацыі вузаў, каледжаў, кіраўнікоў інтэрнатаў і канешне вельмі "адказных" куратараў і старастаў студэнцкіх груп. Бо менавіта яны прыкладаюць вялізныя намаганні, каб студэнты прыйшлі галасаваць датэрмінова. 

Назіральнік ад Аб'яднанай грамадзянкай партыі зафіксаваў спробу ўкідвання бюлетэняў на ўчастку №37 па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3.  Маладая жанчына выйшла з кабінкі для галасавання, трымаючы ў руках кіпу бюлетэняў. Пасля таго, як назіральнік яе прыпыніў і задаў пытанне наконт таго, адкуль у яе столькі бюлетэняў, жанчына хутка сышла.

На мінскай пляцоўцы Тэрыторыя правоў прайшло адкрыццё выставы мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”, а таксама прэзентацыя яго “Турэмнага альбому” (што у межах серыі “Беларуская турэмная літаратура”). Малюнкі, якія ўвайшлі ў выставу і альбом, былі зроблены Алесем Пушкіным падчас знаходжання ў ізалятарах Смаргоні і Мінска (Акрэсціна). Прычына – акцыя-перфоманс ушанавання памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага, растралянага ўвосень 1950 г.

Юрый Губарэвіч. Фота з сацыяльных сетак. Кіраўнік Руху “За свабоду”  Юрый Губарэвіч выклікаў супрацоўнікаў міліцыі на участак №571 па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107. Яго ўразілі маніпуляцыі з лічбамі выдадзеных для галасавання бюлетэней.

Зміцер Казакевіч. Фота з Faceboook Цяпер ужо былы кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцер Казакевіч, які быў зняты з выбараў пасля таго, як яго збілі ў Курапатах, атрымаў паведамленне пра неабходнасць з’явіцца ў Суд Мінскага раёну, паведамляе сайт "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі".