З раніцы 21 траўня ў Маладзечна працягнуўся судовы працэс над Паўлам Пясковым. Пасля абеду ў Вілейцы будуць судзіць Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнка па дапрацаваных пратаколах. Нагадаем, 20 траўня ў судзе Маладзечанскага раёна пачалося судовае пасяджэнне над Паўлам Пясковым. Разглядалася адразу два сладзеных пратаколы ў дачыненні да актывіста за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП), а менавіта: сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 15 красавіка, а таксама ўдзел у "кармленні галубоў" 3 траўня.
Маладзечна
Раніцай 21 траўня суддзя Вікторыя Паляшчук вырашыла, што віна Паўла Пяскова даказаная, і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафа ў 30 базавых велічынь.
Вілейка
Пратаколы ў адносінах да Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнкі былі адпраўленыя суддзёй Аленай Ахметавай на дапрацоўку, бо паказанні сведак не супадалі з інфармацыяй, выкладзенай у пратаколах.
Актывістаў зноў выклікалі ў міліцыю, каб перапісаць пратаколы. А 21 траўня ў 14.10 Андрэя Кудзіка і Андрэя Каcтэнка зноў будуць судзіць.
Фота і інтэрв'ю — гэта пікет. Як прайшлі суды ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску
Крыніца: У Вілейцы і Маладзечна працягваюць судзіць актывістаў