У Гародні зафіксавана парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку №11 Ленінскага раёну. Там побач з агульнаінфармацыйным плакатам пра выбары вывешаны асобна партрэт аднога з кандыдатаў - дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Фотаздымкі ўсіх іншых кандыдатаў вывешаны толькі на дзвярах на агульным плакаце. Гэта відавочна парушае прынцып роўнасці агітацыі.

Дадзены выбарчы ўчастак размешчаны ў інтэрнаце установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж", яго адрас: вуліца Горкага, 61/1.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: На акне выбарчага ўчастку ў Гродне вісіць партрэт Лукашэнкі. Фотафакт