Назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Анастасію Гіркоўскую пазбавілі акрэдытацыі яшчэ 5 жніўня. Згодна з рашэнне выбарчай камісіі Будаўнічага ўчастка для галасавання №9 г. Асіповічы Магілёўскай вобласці, назіральніца 5 жніўня “знаходзілася па-за межамі памяшкання для галасавання, размешчанага ў будынку гімназіі горада, неаднаразова, на працягу ўсяго часу працы камісіі заходзіла на ўчастак, у прысутнасці выбаршчыкаў старшыні УВК Лазеевай Е. громка каментавала працу камісіі, звярталася да старшыні на падвышаных танах, пры гэтым жэстыкулявала рукамі, выказвала незадаволенасць абставінамі свайго знаходжання па-за выбарчым участку”.

pazbaulenne_akredytacyu_asipovichi.jpg
Рашэнне камісіі аб пазбаўленні акрэдытацыі

Паводле камісіі, Анастасія Гіркоўская не рэагавала на заўвагі, просьбы і папярэджанні Е. Лазеевай, а калі прысутнічала на пасяджэннях УВК – паводзіла сябе агрэсіўна і выклікаючы. Таму выбарчая камісія адінагалосна вырашыла пазбавіць назіральніцу акрэдытацыі.

Анастасія Гіркоўская распавяла, што на самом пасяджэнні камісіі яе сябрамі казалася толькі пра тое, што яна нібыта перашкаджала працы камісіі тым, што з калідора нібыта спрабавала кантраляваць іх працу і іншых назіральнікаў і падала аж дзве скаргі за дзень.

“Асноўны ж канфлікт быў у тым, што незалежныя назіральнікі ў масках сядзелі ў калідоры таму, што пастановай ЦВК №115 была абмежаваная колькасць назіральнікаў на ўчастку ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай. У той жа час, у памяшканні для галасавання знаходзіліся “назіральнікі”, якіх са скаладанасцяммі выклікалі на ўчастак, без сродкаў індывідуальнай абароны.

На маі заўвагі гэтыя “назіральнікі” мне хамілі, а  самі  па факце не ажыццяўлялі ніякага назірання: не вялі запісаў, не задавалі пытанняў сябрам камісіі, проста сядзелі за пустым сталом, уткнуўшыся ў тэлефон, або выходзілі пастаянна на 5-25 хвілін у калідор, займаючы пры гэтым сваімі рэчамі месца, дзе мог бы размясціцца іншы назіральнік”, – падкрэсліла Анастасія Гіркоўская.

Вядома, што назіральніцу кампаніі “Праабаронцы за свабодныя выбары” Людмілу Лапцэвіч таксама пазбавілі акрэдытакцыі і выдалі з будынку школы ўвечары 6 жніўня. Да гэтага часу назіральніца налічыла каля 90 вырашчыкаў, што прыйшлі на ўчастак №37 г. Магілёва. У фінальным пратаколе камісія адзначыла колькасць выдадзеных бюлетэняў – 513.

pratakol_daterminovae_magileu.jpg
Пратакол датэрміновага галасавання на ўчастку №37 г. Магілёва за 6 жніўня

7 жніўня назіральнікаў на ўчастку №91 у Магілёве папрасілі пакінуць тэрыторыю ўстановы адукацыі, дзе месціцца УВК, нібыта праз тое, што на іх паступаюць скаргі ад выбаршчыкаў – назіральнікі падазрона стаяць і здзяйсняюць нейкія маніпуляцыі з тэлефонамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Магілёўшчына: Назіральніц пазбавілі акрэдытацыі Дакумент