У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Клаўдыя Фрыдль заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Сяргея Спарыша. “Сяргей Спарыш знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску праз свой актыўны ўдзел у апазіцыі. Палітычная свабода выказвання меркаванняў — гэта аснова свабоднай і незалежнай грамадзянскай супольнасці і функцыянуючай дэмакратыі. Мы заклікаем прэзідэнта паважаць гэтае права чалавека і неадкладна вызваліць палітвязняў”, — заявіла спн. Фрыдль.

claudia_friedl_.jpg
Дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Клаўдыя Фрыдль

Актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія выцягнулі яго з пры дапамозе фізічнай сілы. Прычынай затрымання стаў 15-суткавы адміністрацыйны арышт, накладзены на актывіста за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 траўня гэтага года.

Сяргей Спарыш быў абвінавачаны паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у сувязі з перадвыбарчым пікетам кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, які прайшоў у Гродне 29 траўня.

Libereco таксама стварыла англамоўны тэлеграм-канал пад назвай “Free Belarus News” для асвятлення бягучых падзей у Беларусі. Тэлеканал прапануе апошнія навіны з Беларусі пад рэдакцыяй незалежных журналістаў і праваабаронцаў.

Еўрапейскія дэпутаты працягваюць акцыю падтрымкі беларускіх палітзняволеных

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco - Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

У межах кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў заяўляюць пра гатоўнасць стаць “хроснымі бацькамі” палітвязняў у Беларусі і дамагацца іх вызвалення.

Крыніца: Дэпутатка цвейцарскага парламента стала “хроснай” палітвязня Сяргея Спарыша