Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org Светлагорскай праваабаронцы «Вясны» Алене Маслюковай 9 жніўня стала вядома, што ў мясцовым РУУС непаўнагадовы хлопец, якога затрымалі нібы за распаўсюд улётак.

Мікалай Казлоў. Фота: svaboda.org У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай і лідэра Аб'яднанай грамадзяскай партыі Мікалая Казлова. Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратарка штату Ціханоўскай Ганна Красуліна.

Чарга да выбарчага ўчастка ў Беларусі. Фота: Еўрарадыё На многіх выбарчых участках у Берасці можа не хапіць бюлетэняў для галасавання. Назіральнікі адзначаюць, што ў нядзелю дзесяткі, а то і сотні людзей камісіі заносяць у дадатковыя спісы для галасавання.

Фота: "Радыё Свабода" Як распавяла назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Анастасія Зайкоўская, на ўчастку №1 Кастрычніцкага раёна Мінска па стане на 14:30 ужо яўка была амаль стоадсоткавая, але пры гэтым людзі працягвалі ісці.

9 жніўня праходзяць выбары прэзідэнта. Mspring.online публікуе, як адбываецца галасаванне на ўчастках у Магілёве. 

Алесь Сахарук, якога выдалілі з тэрыторыі выбарчага ўчастка. У Брэсце незалежны назіральнік, ветэран-афганец, узнагароджаны медалём "За адвагу", Аляксандр Сахарук кінуў пад ногі старшыні участковай выбарчай камісіі Ніне Калядзе свае юбілейныя медалі. Гэта адбылося на ўчастку №78 у сярэдняй школе №14. Медалямі Сахарук быў узнагароджаны ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі.

У Менску затрымалі Ганну Шамко, якая перакладала для польскага журналіста Мачэка Пясецкага. «Ганну, журналіста затрымалі ў той час, калі яны бралі інтэрвію ў незалежных назіральнікаў на вуліцы Жукоўскага. Журналіста праз пару гадзін выпусцілі, а яе і як мінімум адну дзяўчыну завезлі ў Кастрычнцікі РУУС, потым у турму на Акрэсьціна, а сёньня раніцай нібыта ў Жодзіна», — сказаў Свабодзе муж Ганны Канстанцін. Ганна змагла патэлефанаваць з пастарунку, але не сказала ў чым яе абвінавачваюць.

У асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, у Беларусі адзначаюцца праблемы з доступам да мэсэнджараў, VPN, TOR, Telegram і Google. Акрамя таго, паведамляецца аб праблемах у доступе да сайтаў незалежных СМІ. Сярод іх — NN.by, kyky.org, таксама з перабоямі працуе TUT.BY, svaboda.org. Як піша TUT.BY, з раніцы 9 жніўня назіраецца павольны доступ да Telegram без проксі-сервера. Павольна грузіцца Youtube і Google-сэрвісы. Таксама з перабоямі працуе Twitter, Instagram. Як паведамляюць карыстальнікі, ні праз А1, ні праз МТС, ні праз ByFly не працуе сайт незалежнага назірання zubr.in

Гарадзенскія назіральнікі кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары", нягледзячы на ўсе перашкоды ў назіранні, якія стваралі ім участковыя камісіі, усё ж імкнуліся лічыць колькасць людзей, якія прыйшлі галасаваць датэрмінова. 

Затрыманне журналістаў "Дождь" Як стала вядома, у абед у Мінску былі затрыманыя журналісты расійскага незалежнага тэлеканала "Дождь" Уладзімір Роменскі, Васіль Палонскі і аператар Мікалай Анціпаў. Гэта здарылася на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Журналістаў брутальна затрымалі адзінаццаць супрацоўнікаў цывільным.