- Катэгорыя: Вясна
17.05.2024 Тэгі: грамадства, дыскрымінацыя, ЛГБТК 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі. "Вясна" спытала актывістаў і праваабаронцаў, што важна сказаць у гэты дзень, і як справы з гамафобіяй у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. "Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных. Распавядаем, да якіх акцый і мерапрыемстваў можна далучыцца 19-26 траўня з нагоды Дня палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 24 красавіка асудзілі Вольгу Нікіфараву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Вользе Нікіфаравай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2024 Тэгі: заканадаўства, ціск, рэпрэсіі Беларускі Хельсінкскі Камітэт прэзентаваў вынік аналітыкі "Правы чалавека ў Беларусі. Асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі. Студзень-красавік 2024". "Вясна" распавядае, што ў ім.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 17 траўня распачнецца суд над палітзняволеным бізнэсоўцам Юрыем Альхавіком. Яго затрымалі восенню 2023 года і змясцілі пад варту. У лістападзе ён даў інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу "Беларусь 1", дзе распавёў, што напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй, унесенай у санкцыйны спіс.
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2024 Тэгі: заканадаўства, улады, выбары-2024 Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якая вядзецца Беларускім Хельсінскім камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", прааналізавала Усебеларускі народны сход (УНС).
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў, псіхалагічная дапамога Праз рэпрэсіі, якія ахапілі Беларусь пасля акцый пратэсту ў 2020 годзе, многія з нас сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі рознага характару. Асабліва гэта закранула тых, хто праходзіў праз пазбаўленне ці абмежаванне волі. Многія палітвязні падчас зняволення сутыкаюцца з гэтым, а псіхалагічная адаптацыя пасля месцаў няволі — яшчэ адно цяжкае выпрабаванне, з якім яны мусяць спраўляцца.
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Галоўная рэдактарка выдання "Plan B" і былая палітзняволеная Вольга Лойка распавяла пра "каранцін" у СІЗА і медычную дапамогу пры праблемах з ныркамі.