Ілюстрацыйнае фота Праваабарончы цэнтр “Вясна” з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года актыўна сочыць за крымінальнымі справамі, якія маюць палітычна матываваны характар і якія былі ўзбуджаныя супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў поствыбарчых акцый пратэсту. Вядома больш за 650 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 166 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Алег і Таццяна Малашчанка. Фота з сямейнага архіва Як піша intex-press.by, Алегу Малашчанку ў пачатку новага года прыйшла позва з'явіцца ў суд 14 студзеня, але ён знаходзіцца за мяжой.

29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org У панядзелак, 11 студзеня, пасля трохмесячнага перапынку ў будынку суда Слуцкага раёна Мінаблсуд працягне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. 6 сакавіка Мінскі абласны суд асудзіў жыхара Слуцкага раёна, але 30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку і іншыя прысуды па гэтай справе. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд. На новым разглядзе пракурор зноў запрасіў для Скрундзіка смяротнае пакаранне.

Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кдэкса (хуліганства) у адносінах да 50-гадовага Сяргея Базукі. Яго абвінавачваюць у тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэту дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўленьня ГУБАЗіК ды Следчага камітэту самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын. Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Пра гэта піша "Радыё Свабода". Падобная справа сёння разглядаецца і ў Слуцку, дзе мясцовы жыхар 4 жніўня раскідаў шрубы каля будынку РАУС. Справу жыхара Магілёва разглядае судзя Аксана Ратнікава. Абвінавачанне кваліфікавала Дзеянні Базукі кваліфікавалі як "грубае парушэнне грамадскага парадку, дэманстратыўнае грэбаванне агульнапрынятай культурай паводзінаў людзей, скіраваных на пашкоджанне чужой маёмасці і дэзарганізацыю адміністрацыйных установаў" — па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў супрацоўнік КДК. Ён прабіў кола машыны на раскіданых Базукам самарэзах. Нанесеную шкоду ў 30 рублёў абвінавачаны кампенсаваў.

У аўторак, 5 студзеня, суд Слуцкага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 34-гадовага случака. Яго абвінавачваюць у тым, што ён вечарам 4 жніўня пасля адмененага ўладамі мітынгу Святланы Ціханоўскай рассыпаў "вожыкі" на тэрыторыі каля будынка Слуцкага РАУС. У выніку былі пашкоджаныя шыны аўтамабіляў, якія належаць двум супрацоўнікам міліцыі, на месцы канфіскавалі 38 будаўнічых шрубаў, а дзеянні жыхара Слуцка кваліфікавалі як хуліганства. У судзе пацярпелыя заявілі, што не маюць прэтэнзій. Як паведамляе kurjer.info, справу разглядае суддзя Аляксандр Шутко (намеснік старшыні суда), дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае памочнік пракурора Нарута.

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр на Палескай, 52. Фота Радыё Свабода. Пятага снежня "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Рамуальд Улан у судзе. Фота spring96.org У судзе Смаргонскага раёна 5 студзеня з апошнім словам выступіў індывідуальны прадпрымальнік Рамуальд Улан. Сёння ж быў агучаны і прысуд.

Упершыню з 18 снежня адвакатаў дапусцілі ў СІЗА да палітзняволенага адміністратара телеграм-канала «Мікоlа» Мікалая Дзядка. Пра гэта паведаміла TUT.BY ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч. "Стан здароўя ў яго нармальны, настрой бадзёры, — распавялаНаталля Мацкевіч. — За апошні тыдзень яму аддалі больш за 100 лістоў. Ён ведае пра хвалю салідарнасці людзей з ім, захоплены і шчаслівы, ад душы ўдзячны тым, хто падтрымаў і перажывае за яго.

Суд Першамайскага раёна Менска 4 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 47-гадовага кіроўцы "Атланта" Міхаіл Глухоўскага. Мужчыну абвінавачваюць у перакрыцці дарогі каля Парку Чалюскінцаў 1 лістапада на нядзельным маршы "Дзяды" або шэсці ва ўрочышчы Курапаты. Тады Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэксу і заявіў, што падазраваным па справе прызнаныя 231 чалавек. Паводле абвінавачвання, у выніку спынення транспартнага руху дзеяннямі Міхаіла Глухоўскага і іншымі пратэстоўцаў "Мінсктрансу" была прычыненая шкода на суму больш за 10 тысяч рублёў. Справу Глухоўскага разглядае суддзя Святлана Чараповіч. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірае за гэтым судовым працэсам, распавядаем яго абставіны. Міхаіла Глухоўскага затрымалі 1 лістапада ў 14:40 ва Уруччы. З Першамайскага РУУС яго перавезлі ў Жодзіна, дзе асудзілі за ўдзел у мітынгу 1 лістапада па ч. 1 арт. 23.34 КаАП на 15 базавых велічынь (405 рублёў) і адпусцілі. Аднак праз тыдзень Міхаіла зноў затрымалі – ужо ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. Неўзабаве мужчыну выпусцілі пад даручальніцтва маці і сына. Пазней Міхаіла асудзілі яшчэ раз па арт. 23.34 КаАП на 20 базавых велічынь – за ўдзел у акцыі 18 кастрычніка (Марш партызан).

Суд Ленінскага раёна 30 снежня асудзіў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня 20-гадовага студэнта 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава. У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрымання незнаёмага хлопца каля гасцініцы "Юбілейная" — у выніку гэтага ён нанёс супрацоўніку АМАПу некалькі ўдараў. Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік мінскага АМАПа, чыі анкетныя дадзеныя былі змененыя ў судзе «ў мэтах бяспекі». Ад дзеянняў студэнта АМАПавец атрымаў толькі лёгкія ранкі і драпіны на лбе, але маральныя пакуты ацаніў у 2000 рублёў, родныя студэнта пакрылі шкоду падчас судовага перапынку. Суддзя Марына Запаснік прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 2,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў старшы памочнік пракурора раёна А. Рамановіч. Студэнт знаходзіцца пад вартай з 21 верасня. Камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба накіраваў у суд пісьмовае хадайніцтва аб тым, каб у дачыненні да пацярпелага Цімафеева і сведкі Буйніцкага былі прынятыя меры бяспекі, якія забяспечваюць іх непазнавальнасць. Суддзя задаволіла заяўленае хадайніцтва. Пацярпелы, шыракаплечы і два метры ростам, з'явіўся ў зале ў самы апошні момант у кепцы з выявай дзяржаўнага флага і балаклаве.