23-24 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска прайшло асноўнае пасяджэнне па разглядзе скаргі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанкі, ліцэнзію на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці якога Мінюст спыніў 16 кастрычніка. Суд адмовіўся задаволіць скаргу, пакінуўшы рашэнне Мінюста ў сіле. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сачыў за пасяджэннем і прапануе яго падрабязны агляд.

23-24 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска прайшло асноўнае пасяджэнне па разглядзе скаргі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанкі, ліцэнзію на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці якога Мінюст спыніў 16 кастрычніка. Суд адмовіўся задаволіць скаргу, пакінуўшы рашэнне Мінюста ў сіле. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сачыў за пасяджэннем і прапануе яго падрабязны агляд.

Рамуальд Улан. Фота з асабістай старонкі ў Facebook У Смаргоні 28 снежня распачаўся суд над былым уладальнікам і галоўным рэдактарам “Новай газеты Смаргоні” Рамуальдам Уланам. Мужчыну вінавацяць у распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп) паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да сямі супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Ілля Туркоў у залі суда. Фота: spring96.org Раніцай 30 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска працягнуўся разгляд справы ў дачыненні да Іллі Туркова, якого вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня. 

Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі 15 кастрычніка. Фота: TUT.BY 23-24 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска прайшло асноўнае пасяджэнне па разглядзе скаргі абаронцы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанкі, ліцэнзію на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці якога Мінюст спыніў 16 кастрычніка. Суд адмовіўся задаволіць скаргу, пакінуўшы рашэнне Мінюста ў сіле.

Суд Вілейскага раёна. Фота: TUT.BY У судзе Вілейскага раёна 29 снежня абвешчаны прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Сысуну, якога абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 341 КК РБ   (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Юлія Слуцкая. Фота з сайта press-club.by Крымінальная справа, па якім падазраюць супрацоўнікаў Прэс-клуба, перадалі ў Следчы камітэт. Пра гэта TUT.BY паведаміла Аляксандра Слуцкая, дачка заснавальніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай.

У судзе Ленінскага раёна 29 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні 20-гадовага студэнта 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня. У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрымання незнаёмага хлопца каля гасцініцы "Юбілейная" — у выніку гэтага ён нанёс супрацоўніку АМАПу некалькі ўдараў. Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік мінскага АМАПа, чые анкетныя дадзеныя былі змененыя ў судзе «у мэтах бяспекі». Ад дзеянняў студэнта АМАПавец атрымаў толькі лёгкія ранкі і драпіны на лбе, але маральныя пакуты ацаніў у 2000 рублёў, родныя студэнта пакрылі шкоду падчас судовага перапынку. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае старшы памочнік пракурора раёна А. Рамановіч. Студэнт знаходзіцца пад вартай з 21 верасня. Камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба накіраваў у суд пісьмовае хадайніцтва аб тым, каб у дачыненні да пацярпелага Цімафеева і сведкі Буйніцкага былі прынятыя меры бяспекі, якія забяспечваюць іх непазнавальнасць. Суддзя задаволіла заяўленае хадайніцтва. Пацярпелы, шыракаплечы і два метры ростам, з'явіўся ў зале ў самы апошні момант у кепцы з выявай дзяржаўнага флага і балаклаве.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Грэгар Гізі (Левыя), Габрыэла Хайнрых (SPD), Бэціна Штарк-Ватцынгер (FDP), Томаш Франкоўскі (PO), Фрэнк Юнге (SPD), Інгмар Юнг (CDU), Норберт Альтэнкамп (ХДС), Яханэс Фогель (FDP) і Сільвія Леман (SPD) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Яўгена Каханоўскага, Ягора Сугойдзя, Аляксандра Кісялёва, Марыі Каленік, Ігара Пражэннікава, Паўла Нядбайлы, Віктара Панцялеева, Уладзіміра Гароха і Дзмітрыя Ластоўскага. gregor-gysi.jpg