На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

На судзе 12 студзеня 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся новы крымінальны судовы працэс. На лаве падсудных 5 чалавек — браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, Аляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцава. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец.

Ілюстрацыйнае фота 12 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якіх затрымлівалі раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за відэазвароты і апублікаваныя фотаздымкі. 

Ігар Повараў у судзе У Жлобіне 12 студзеня працягнуўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Блогер абвінавачваецца ў арганізацыі 29 траўня ў Гродне "незаконнага грамадска-масавага мерапрыемства-мітынгу", хаця з 8 траўня Няронскі бесперапынна адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 23.34 КаАП. Гэта першы суд па "справе Ціханоўскага". Таксама палітвязня абвінавачваюць ў публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама. Справу разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. "Вясна" назірае за судом і вядзе анлайн з залі суда. Справу Уладзіміра Няронскага разглядае старшыня суда Лагойскага раёна Аляксандр Рыбакоў. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае намеснік пракурора Лагойскага раёна Аляксандр Ляўковіч. На суд прыехаў пацярпелы па справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі. З жодзінскай следчай турмы на суд прывезлі і Уладзіміра Няронскага.

ВЫСНОВЫ Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі у 2020 годзе. Аналітычны агляд ПЦ "Вясна"

Аляксей Палішчук у судзе. Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) 11 студзеня асуджаны жыхар Гомеля.

Вадзім Гурман, фота rh.by У судзе Маладзечанскага раёна праходзіць разгляд крымінальнай справы па падзеях 9 жніўня. Маладзечанца Вадзіма Гурмана абвінавачваюць у тым, што ён правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і ў пагрозах гвалтам міліцыянерам.

Арцём Ісакаў. Фота: "Віцебская Вясна" 11 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу 25-гадовага віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Раней да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці Ісакаў не прыцягваўся. Цяпер яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Юлія Аршун. Фота "Гарадзенская Вясна". 5-6 студзеня ў экспрэс-тэмпе была разгледжана крымінальная справа гарадзенкі Юліі Аршун. Яе звінавацілі паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу - за знявагу прадстаўніка ўлады. Справа была пачатая за допіс на адрас аднаго з участковых міліцыянтаў Гародні, паведамляе "Гарадзенская вясна".