Арцём Ісакаў. Фота: "Віцебская Вясна" 11 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу 25-гадовага віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Раней да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці Ісакаў не прыцягваўся. Цяпер яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Юлія Аршун. Фота "Гарадзенская Вясна". 5-6 студзеня ў экспрэс-тэмпе была разгледжана крымінальная справа гарадзенкі Юліі Аршун. Яе звінавацілі паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу - за знявагу прадстаўніка ўлады. Справа была пачатая за допіс на адрас аднаго з участковых міліцыянтаў Гародні, паведамляе "Гарадзенская вясна".

Арцём Ісакаў. Фота: "Віцебская Вясна" 11 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу 25-гадовага віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Раней да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці Ісакаў не прыцягваўся. Цяпер яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

11 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Суд Драгічынскага райна. Фота spring96.org У судзе Драгічынскага раёна раніцай 11 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несцярука, якога вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 11.01.2021

У сераду, 6 студзеня, суд Слуцкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 34-гадовага случака. Суддзя Аляксандр Шутко пакараў яго годам "хіміі". Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён вечарам 4 жніўня пасля адмененага ўладамі мітынгу Святланы Ціханоўскай рассыпаў "вожыкі" на тэрыторыі каля будынка Слуцкага РАУС. У выніку былі пашкоджаныя шыны аўтамабіляў двух супрацоўнікаў міліцыі, на месцы канфіскавалі 38 будаўнічых шрубаў, а дзеянні жыхара Слуцка кваліфікавалі як хуліганства. У судзе пацярпелыя заявілі, што не маюць прэтэнзій. Пракурор прасіў суд пакараць случака паўтара гадамі "хатняй хіміі", але суддзя прызначыў больш жорсткае пакаранне. Як паведамляе kurjer.info, справу разглядае суддзя Аляксандр Шутко (намеснік старшыні суда), дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае памочнік пракурора Нарута.

Новы, 2021 год, пачаўся з адміністрацыйных судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту. 11 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзян, якіх затрымлівалі раней, а таксама за вечаровыя акцыі ў Мінску, што праходзілі ў выходныя дні.

Суд Мінскага раёна 11 студзеня распачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Новай Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных судзяць за рэчывы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке дома ў абвінавачаных пасля затрымання 29 верасня: па ч.1 ст. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 2 арт. 296 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі), па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. Па відэа затрымання, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю, а таксама адзін з затрыманых быў моцна збіты. Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў. “Вясна” назірае за судовым працэсам і распавядае акалічнасці гэтай справы. Суд 11 студзеня. Фота: spring96.org

Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрскі праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выказвае “крайнюю занепакоенасць” з нагоды пераследу юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі.