08.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці" (ч. 1 арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса) і "шпіянажы" (арт. 358 Крымінальнага кодэкса). Прысуд быў вынесены больш за год таму — 14 чэрвеня 2023 года, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Беразюк. Томаш свой тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 22.
На дадзены момант праваабаронцам "Вясны" вядома пра трох асуджаных па палітычных артыкулах грамадзян Польшчы: Ежы Жывалеўскага, Роберта Тампалу і Томаша Бярозу. Яшчэ адзін — Раман Галуза — утрымліваецца пад вартай, над ім цяпер адбываецца суд.
Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах
Крыніца: Грамадзяніна Польшчы асудзілі да 14 гадоў калоніі за "шпіянаж" і "агентурную дзейнасць"