24.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілюстрацыйнае фота spring96.org У Гомельскім абласным судзе 6 жніўня прызначаны працэс над 55-гадовым былым міліцыянтам Віленам Тургунавым. За каментары ў інтэрнэце яму пагражае да 12 гадоў калоніі. Працэс у закрытым рэжыме будзе весці суддзя Алег Харошка. 

23.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.07.2024 Тэгі: смяротнае пакаранне, заявы Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), Праваабарончы цэнтр "Вясна" і ніжэйпадпісаныя арганізацыі заклікаюць улады Беларусі спыніць пакаранне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, асуджанага да расстрэлу ў Беларусі 24 чэрвеня 2024 года.

22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне Рыка Крыгер. Фота: sb.by У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены смяротны прысуд 29-гадоваму супрацоўніку "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгеру (Rico Krieger). У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК). Негледзячы на тое, што суд часткова праходзіў у адкрытым рэжыме, акалічнасці па справе прыходзіцца збіраць па крупіцах з розных крыніц. "Вясна" сабрала ўсё, што вядома па справе Рыка Крыгера, а каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда распавядае, якія могуць быць перспектывы па ёй.

22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Ленінскага раёна Магілёва 21 чэрвеня паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Лукашэнку) асудзілі двойчы палітвязня Паўла Белаголава, які раней ужо адбыў тэрмін па "справе Зельцэра". Як паведамляе MAYDAY, суддзя Таццяна Рахманенка прызначыла 35-гадоваму жыхару Магілёва тры гады і чатыры месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за каментар пра Лукашэнку на Youtube

22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 17 ліпеня вынеслі жорсткі прысуд 38-гадовай айцішніцы Наталлі Левай. За данаты суддзя Мікалай Сенько прызначыў жанчыне шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яе аштрафалі на 1000 базавых велічыняў (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды. Менавіта такое пакаранне запрасіла на судзе дзяржаўнае абвінавачванне. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне Рыка Крыгер. Фота з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены смяротны прысуд 29-гадоваму супрацоўніку "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгеру (Rico Krieger). У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК). Негледзячы на тое, што суд часткова праходзіў у адкрытым рэжыме, акалічнасці па справе прыходзіцца збіраць па крупіцах з розных крыніц. "Вясна" сабрала ўсё, што вядома па справе Рыка Крыгера, а каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда распавядае, якія могуць быць перспектывы па ёй.

22.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-22 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем Дзяцуком. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і празначыла яму яшчэ адзін год зняволення. Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Нэлі Алфёрава. Фота з сацсетак У судзе Полацкага раёна і Полацка 18 чэрвеня паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) вынеслі прысуд 38-гадовай рамесніцы і мастачцы Нэлі Алфёравай. Яе судзілі ў закрытым рэжыме як "асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне". 19 ліпеня яе прозвішча з'явілася ў "экстрэмісцкім спісе МУС", адкуль стала вядома, што ёй прызначаны "прымусовыя меры бяспекі і лячэння". Верагодна, падставай для крымінальнай справы сталі допісы палачанкі ў сацыяльных сетках. Працэс вёў Уладзімір Бясецкі. "Віцебская Вясна" распавяла падрабязнасці пераследу мастачкі з Польшы: пра выкарыстанне яе прапагандыстамі і вяртанне дадому з Польшчы.