1-3 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Суд Ленінскага раёна 5 лютага разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. Яго абвінавачваюць ва ўзвядзенні барыкад з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ст. м. "Пушкінская", дзе тады загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі. Віну палітвязень не прызнае. Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік, якая сёння асудзіла за гэтыя даты на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму мастака Аляксандра Нурдзінава. Судовае следства над праграмістам заняла толькі дзве гадзіны. Раману Канановічу пагражае да 8 гадоў пазбаўленні волі. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае пра акалічнасці гэтай справы. Згодна абвінавачванню, Раман Канановіч "9 жніўня і ў наступныя дні прыняў удзел у загадзя спланаваных масавых беспарадках у Мінску, якія выявіліся ў непасрэдным здзяйсненні пагромаў, узброенага супраціву прадстаўнікам улады, супрацоўнікам ОУС у форменным абмундзіраванні". Пракурор зачытваў абвінавачванне Канановічу на некалькі хвілін, дзе менавіта пра дзеянні Рамана гаворыцца некалькі сказаў — астатняе тычыцца абстрактнай групы людзей "натоўпу". 

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі даслаў у Следчы камітэт паручальніцтвы за дзевяцерых палітзняволеных студэнтаў, сярод якіх Кася Будзько, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот ды іншыя. Кампанію па паруцы днямі запусціла Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Андрэй Пазняк. Фота прадастаўлена "Вясны" яго дзяўчынай Кацярынай У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 5 лютага будзе абвешчаны прысуд 28-гадоваму айцішніку Андрэю Пазняку. Яго абвінавацілі па крымінальным артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК РБ).

Аляксандр Каратчэня. Фота з сацыяльных сетак. Суд Салігорскага раёна 5 лютага пачынае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіна Кучук 5 лютага вынесла прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына — чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Менавіта таое пакаранне запытваў дзяржабвінаваўца Антон Цюменцаў 1 лютага.

Ілюстрацыйнае фота У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 4 і 5  лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі.

Дзмітрый Гопта ў судзе. У судзе Жлобінскага раёна 5 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы  Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты.

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by У судзе Фрунзенскага раёна пятага лютага вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.