- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома "Вясне", праваабаронцу і каардынатарку валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны ўлік як "схільную да экстрэмізму". Пакуль невядома, якім чынам гэта адаб'ецца на яе ўмовах утрыманнях у СІЗА-1, дзе яна знаходзіцца ўжо восьмы месяц. Раней праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская распавядала, што 25 сакавіка Марфа Рабкова разам з сукамерніцамі адсвяткавала Дзень Волі, надзеўшы белае адзенне і ўплецеўшы ў валасы бел-чырвона-белыя папяровыя кветкі. Пасля гэтага камера была расфармаваная. Пазней "Вясне" стала вядома, што за гэта дваіх дзяўчат змясцілі ў карцэр на 5 і 10 сутак.
- Катэгорыя: Вясна
Каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе стала вядома пра памілаванне братоў Косцевых. Пра гэта яму распавялі родныя асуджаных.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 30 красавіка вынес прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта пад час маршу на Дразды выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу. Грамадзянаў забіраюць з дома, затрымліваюць на дваравых маршах, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
30 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана на прысуд Фрунзенскага суда, які пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў краіне. Штодня грамадзян затрымліваюць, адбываюцца вобшукі і допыты, узбуджаюцца новыя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Пухавічскага раёна на працягу некалькіх дзён красавіка праходзіла судовае пасяджэне па справе Сяргея Розума, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэкса – “наўмысныя пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі, калі гэтыя дзеянні маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю альбо іншыя цяжкія наступствы”. Сёння быў агучаны прысуд - 2 гады пазбаўлення волі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" распавядае пра гэты судовы працэс.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія ў агульнай суме патрабуюць ад палітзняволеных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі. Свае маральныя пакуты пінскія міліцыянты абгрунтавалі тым, што яны «выпрабавалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». Суддзя Яўген Брэган асудзіў усіх 14 палітвязняў на тэрміны ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі. Усе, акрамя палітзняволеных Данііла Богната, Ігара Салаўяў, Станіслава Міхайлава прызналі віну часткова. Данііл, Ігар, Станіслава віну не прызналі цалкам. Некаторыя тлумачылі, што не збіраліся наносіць траўмы супрацоўнікам міліцыі, а Білі толькі па шчытах, іншыя не згаджаліся з колькасцю нанесеных удараў. Таксама яны не прызнаюць папярэдні намер і змову.
- Катэгорыя: Вясна
Прэмія “Homo Homini” за 2020 год будзе ўручаная беларускім праваабаронцам, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні і прызнаныя палітвязнямі – Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 28 красавіка завяршылася судовае следства над трэцяй партыяй абвінавачаных па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пракуроры Алена Шарко і Бараноўскі запрасілі ў суда для абвінавачаных пакаранне ад 1,5 гады "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Перад тым, як суддзя Іна Клышпач сышла ў дарадчы пакой для пастановы прысуду 7 траўня, абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. "Брестская газета" прыводзіць, што яны казалі. Марыя Скакавец, якой дзяржабвінавачанне запрасіла два гады хатняй "хіміі": "Мне здаецца, усе ў гэтым памяшканні разумеюць прычыну, па якой заведзена дадзеная крымінальная справа. Нездарма пракурор пастаянна пыталася: "А якія палотнішчы былі?", "А якія лозунгі крычалі?". Нездарма ў якасці доказаў быў прадстаўлены мой бюлетэнь (фота бюлетэня Скакавец, на якім стаяла "птушка" побач з прозвішчам кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, далучылі да матэрыялаў справы). У мяне ўсе".