Палітзняволены праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка ўтрымліваецца пад вартай у гомельскім СІЗА №3 ужо больш за месяц — з 18 студзеня. Яго абвінавачваюць у фінансаванні і арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Праваабаронцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым, Леанід не падае духам і распавядае, што “па прычыне абсурднасці выстаўленых абвінавачванняў” адмовіўся сведчыць супраць сябе і супрацоўнічаць са следствам. Днямі мы атрымалі ліст ад нашага калегі. Якія турэмныя навіны адбыліся ў праваабаронцы за гэты час, як праходзіць яго дзень, якія асаблівасці ёсць ў мясцовай бібліятэкі і краме,   распавядае Леанід Судаленка ў сваім лісце з следчага ізалятара №3.  Леанід Судаленка даслаў ліст 11 лютага – на 24-ы дзень «камандзіроўкі», як называе гэта сам праваабаронца. У ім вясновец паведамляе, што яго справу перадалі з абласнога Следчага камітэта ў Цэнтральны апарат СК у Мінску.

У Чыгуначным судзе Гомеля раніцай 22 лютага былі агучаныя прысуды па так званай справе аб "кактейлях Молатава", піша Гомельская Вясна.

Віктар Таўгень У судзе Маладзечанскага раёна 22 лютага быў вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага жыхара Віктара Таўгеня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня ў горадзе. Суддзя Іна Каханоўская прысудзіла Віктару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").  Менавіта такое пакаранне запрасіў падчас спрэчак пракурор.

Бурнае культурнае жыццё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага пераследу іншадумцаў - улады адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы, заявіла Amnesty International.

Людміла Казак. Фота tut.by Адвакат Марыі Калеснікавай, якую Мінюст плануе пазбавіць права на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці пасля паседжання Кваліфікацыйнай камісіі, звярнулася са скаргай у Вярхоўны суд.

Дом Пагодзіных у Жлобіне. У нядзелю, 21 лютага, у доме ў бацькоў журналісткі "Моцных навін" Сняжаны Пагодзінай у Жлобіне правялі ператрус - прыйшло як мінімум сямёра сілавікоў з санкцыяй следчага.

Віталь Пахомчык. Фота: БелСАТ. У Беларусі ў пятніцу 19 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.

Патасоўка байкераў з невядомымі. Скрыншот з відэа У судзе Савецкага раёна Мінска 19 лютага працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.

Суд Маскоўскага раёна Мінска. У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 19 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага Аляксандра Дзяркача, якога абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Суд над праваабаронцам "Вясны" Зміцерам Салаўёвым. Фота spring96.org 18 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі павесткай.