22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем Дзяцуком. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і празначыла яму яшчэ адзін год зняволення. Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.
Нагадаем, 39-гадовага Сяргея затрымалі ў сакавіку 2021 года. Тады сілавікі прыйшлі затрымліваць яго маці, хацелі адабраць яе тэлефон. На абарону маці стаў яе сын Сяргей. У выніку яго абвінавацілі ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Сяргею прызначылі тры гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у барысаўскай калоніі № 14.
Хацеў абараніць маці. У Гомелі вынесены прысуд Сяргею Дзяцуку
Крыніца: Палітвязня Сяргея Дзяцука асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення па новай крымінальнай справе