42,5% усіх прысудаў па “палітычных” 342 і 364 артыкулах Крымінальнага кодэкса ў Гомельскай вобласці агучаныя ў Жлобіне. Усяго вынесена 17 прысудаў мужчынам, 13 з іх – палітвязні – горад усё мацней сцягвае пятлю на шыях сваіх жыхароў. Некаторыя з іх бачаць прычыну ў буйных страйках на БМЗ, некаторыя – у пільных адказных адносінах да сваёй справы мясцовых супрацоўнікаў ворганаў і іх спробе запужаць астатніх жыхароў паўднёвага гораду. Але сёння – аповед не пра метады і страх, а пра тых, хто трапіў у гэтую “варанку”, але застаўся моцным: гісторыі трох жлобінскіх сямей – у артыкуле “Вясны”. Тры маці распавядаюць нам, як апекаваць сына з разумовай адсталасцю, калі ён у турме; як проафесійна абараняць сына ў судзе; як клапаціцца пра непаўнагадовага сына за кратамі.

Праваабаронцы “Вясны” сумесна з валанцёрамі працягваюць адсочваць палітычна матываваныя крымінальныя працэсы. Дынаміка па такіх справах сведчыць аб тым, што суды па-ранейшаму выносяць дэманстратыўна суровыя па відах і жорсткія па памеры пакарання прысуды. Гэта сведчыць аб тым, што ўлады выкарыстоўваюць палітычныя рэпрэсіі ў якасці асноўнага інструмента для падаўлення любых спробаў праявы нязгоды з нелегітымнай уладай і застрашвання грамадства ў рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў. Праваабаронцы "Вясны" падвялі прамежкавыя вынікі маніторынгу крымінальных спраў, па якіх у лютым былі вынесеныя прысуды. Якія тэндэнцыі адзначаюць аналітыкі і да якіх высноў прыйшлі - ў нашым матэрыяле.

Тамара Чыкунова. Фота: naviny.by Самотную вестку паведаміў 31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія: у Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыяністка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова.

Тамара Чыкунова. Фота: naviny.by Самотную вестку паведаміў 31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія: у Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыяністка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова.

Тамара Чыкунова. Фота: naviny.by Самотную вестку паведаміў 31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія: у Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыянстка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова.

Анатоль Паплаўны, г. Гомель Яшчэ і дагэтуль працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

38-гадовую маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар са Ждановіч затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка. Дома правялі ператрус, пасля якога забралі і саму Вольгу. У той жа вечар каля 23:00 затрымалі яе мужа Сяргея Ганкевіча, калі яго выклікалі ў міліцыю на «допыт». На наступны дзень у межах крымінальнай справы Вольгу змясцілі ў СІЗА-1, а Сяргея арыштавалі па арт. 24.23 КаАП на 10 сутак нібыта за вывешаны сцяг на акне. Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама паведаміла, што жанчыну затрымалі «за актыўную пратэстную дзейнасць». 29 сакавіка Вользе прад'явілі абвінавачванне — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем" (артыкул 361-1 КК).  Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў. 31 сакавіка суд Партызанскага раёна адхіліў скаргу адваката Вольгі на пастанову аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яна застаецца ў мінскім СІЗА №1 на Валадарскага. Вольга не прызнае сваёй віны і адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам. Жанчына не губляе аптымізму, піша сваім дзецям і маці вялікія лісты на беларускай мове, у якіх распавядае пра быт у камеры, пра свае планы на Вялікдзень і дзеліцца сваім патрэтам з турмы аўтарства палітзняволенай студэнткі Касі Будзько. “Вясна” публікуе вытрымкі з лістоў Вольгі Залатар.   Нагадваем храналогію пераследу сям'і Ганкевіча і Залатар:

Уладзімір Няпомняшчых. Фота: Гомельская Вясна. У судзе Савецкага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.

Сумесная заява беларускага праваабарончага супольнасці Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты прадстаўнікоў "Саюза палякаў Беларусі" Анжаліку Борыс, Андрэя Пачобута, Марыю Цішкоўскую, Ганну Панішаву, Ірэну Бярнацкую, а таксама спыніць ціск і запалохванне ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота. У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.