Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя" Працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці 6 красавіка 2021 года

Камера ў ізалятары часовага ўтрымання. Фота: TUT.by Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя значным пагаршэннем умоваў утрымання ў ІЧУ і ЦІП Мінгарвыканкама, а таксама ў ІЧУ Жодзіна і Магілёва.

У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд справы па артыкуле 309 Крымінальнага кодэксу. На лаве падсудных – 38-гадовы Сяргей Шабуня і 37-гадовы Павел Федукевіч.

Аляксандр Кашпанаў у судзе Шостага красавіка ў судзе Брэсцкага р-на вынеслі прысуд 33-гадоваму Аляксандру Кашпанаву. Яго прызналі вінаватым па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу).

Віталь Шчэрбіч У судзе Заводскага раёна пачаўся працэс па справе Віталя Шчэрбіча, паведамляе TUT.BY. Дома ў мінчука знайшлі дымавыя шашкі, петарды, страйкбольную зброю. Шчэрбіч кажа, што набыў усё гэта больш пяці гадоў таму, выкарыстаў пры гульні ў страйкбол, аднак следства трактуе гэта як падрыхтоўку да масавых беспарадкаў. Віталь віну не прызнае, на акцыях пратэсту, па яго словах, не быў, затрымалі яго дома.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў аўторак, 6 красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў аўторак, 6 красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Мінскі абласны суд 6 красавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага. Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага па арт. 369 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса блогера да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Гэта быў першы прысуд па «справе Ціханоўскага». Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым у закліках у роліках "Слуцк для жизни" да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага. На судзе блогер прызнаў віну толькі па арт. 369 КК, а па 342 — не. Апеляцыйную скаргу Уладзіміра Няронскага разглядала судовая калегія Мінаблсуда, у якую ўваходзілі суддзі Анатоль Дабрадзей, Бачышча, Бойка. Уладзімір Няронскі ў разглядзе апеляцыі не ўдзельнічаў, хоць адпаведнае хадайніцтва і было заяўлена. Яго інтарэсы на судзе прадстаўляў адвакат Антон Гашынскі. Адвакат лічыць абвінавачванні неабгрунтаванымі, а прысуд — несправядлівым і прасіў суд адмяніць рашэнне суда Лагойскага раёна і накіраваць справу на новы разгляд. Як адзначыў Гашынскі, відэаролікі на ютуб-канале "Слуцк для жизни" былі задоўга да пратэстных падзей у краіне, таму абвінавачванне неабгрунтавана ў дастатковай форме. Па словах адваката, Няронскі на судзе і падчас следства лагічна і паслядоўна тлумачыў паслядоўнасць сваіх дзеянняў і не адмаўляў знаёмства з Сяргеем Ціханоўскім. Блогерства было яго самастойнай дзейнасцю і ніхто, у прыватнасці Ціханоўскі і Статкевіч, яго не курыраваў і не накіроўваў.

Фота прадастаўлена арганізатарамі выставы "Машына дыхае, а я - не». Пасля ператрусаў, якія адбыліся ўчора ў кватэрах Наталлі Трэнінай,Таццяны Гацуры-Яворскай і Юліі Сяменчанкі усе трое былі затрыманыя на 72 гадзіны.