Праваабарончы цэнтр "Вясна" пятага  красавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ілюстрацыйнае фота Пятага красавіка ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над затрыманымі на акцыях грамадзянах, а таксама за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах. Іх стала крыху меней, аднак узрасла суровасць пастаноў, якія выносяць суды.

Суд Маскоўскага раёна Брэста ужо трэці тыдзень разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычыненыя шкоды, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. На судзе ўсіх міліцыянтаў дапытваюць дыстанцыйна з пінскага суда – праз відэаканферэнцсувязь. За гэтыя дні так дапыталі каля 80 сілавікоў, якія ў агульнай суме ацанілі маральную шкоду на суму каля 380 тысяч рублёў. Свае маральныя пакуты міліцыянты абгрунтоўваюць тым, што яны «выпрабавалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». У адказ на гэта жыхары Пінска і Пінскага раёна стварылі петыцыю, у якой просяць УУС Брэсцкага аблвыканкама правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, якія былі задзейнічаныя ў працы на вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у Пінску, і ўстанавіць ступень адпаведнасці названых супрацоўнікаў займаемым пасадам. «Мы выказваем сур'ёзную занепакоенасць: ці дазваляе маральна-псіхалагічны стан дадзеных супрацоўнікаў выконваць задачы па абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь?» – задаюцца пытаннем у петыцыі. 

Іван Ківа. Скрыншот з відэа Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя" Працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Кірыл Паўлавец разам з блізкімі пасля абвяшчэння прысуду. У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Павядайлы, асуджанага на два гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-3 КК ("Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў"). У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе Аляксея Павядайлу. Менавіта столькі прасіў пракурор. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту.

Яраслаў Збароўскі. Фота са старонкі ў Facebook Раніцай 5 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска быў агалошаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 50-гадовага Яраслава Збароўскага, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Мужчыне прыпісвалі ўдзел у падзеях у ноч з 10 на 11 жніўня каля ТЦ "Рыга": блакаванне дарогі ўласнай машынай, узвядзенне барыкадаў. 

Праваабаронцы “Вясны” разам з валанцёрамі працягвалі адсочваць адвольныя затрыманні мірных пратэстоўцаў і судовыя працэсамі па адміністрацыйных справах над імі ў сакавіку 2021 года. З 1 сакавіка ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Новы КаАП зрабіў больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праводзяцца без дазволу ўладаў: максімальны штраф устаноўлены ў памеры 200 базавых велічынь – 5 800 беларускіх рублёў, а максімальны тэрмін адміністрацыйнага арышту – 30 сутак.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 красавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: