Віталь Шчэрбіч У судзе Заводскага раёна пачаўся працэс па справе Віталя Шчэрбіча, паведамляе TUT.BY. Дома ў мінчука знайшлі дымавыя шашкі, петарды, страйкбольную зброю. Шчэрбіч кажа, што набыў усё гэта больш пяці гадоў таму, выкарыстаў пры гульні ў страйкбол, аднак следства трактуе гэта як падрыхтоўку да масавых беспарадкаў. Віталь віну не прызнае, на акцыях пратэсту, па яго словах, не быў, затрымалі яго дома.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў аўторак, 6 красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў аўторак, 6 красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Мінскі абласны суд 6 красавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага. Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага па арт. 369 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса блогера да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Гэта быў першы прысуд па «справе Ціханоўскага». Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым у закліках у роліках "Слуцк для жизни" да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага. На судзе блогер прызнаў віну толькі па арт. 369 КК, а па 342 — не. Апеляцыйную скаргу Уладзіміра Няронскага разглядала судовая калегія Мінаблсуда, у якую ўваходзілі суддзі Анатоль Дабрадзей, Бачышча, Бойка. Уладзімір Няронскі ў разглядзе апеляцыі не ўдзельнічаў, хоць адпаведнае хадайніцтва і было заяўлена. Яго інтарэсы на судзе прадстаўляў адвакат Антон Гашынскі. Адвакат лічыць абвінавачванні неабгрунтаванымі, а прысуд — несправядлівым і прасіў суд адмяніць рашэнне суда Лагойскага раёна і накіраваць справу на новы разгляд. Як адзначыў Гашынскі, відэаролікі на ютуб-канале "Слуцк для жизни" былі задоўга да пратэстных падзей у краіне, таму абвінавачванне неабгрунтавана ў дастатковай форме. Па словах адваката, Няронскі на судзе і падчас следства лагічна і паслядоўна тлумачыў паслядоўнасць сваіх дзеянняў і не адмаўляў знаёмства з Сяргеем Ціханоўскім. Блогерства было яго самастойнай дзейнасцю і ніхто, у прыватнасці Ціханоўскі і Статкевіч, яго не курыраваў і не накіроўваў.

Фота прадастаўлена арганізатарамі выставы "Машына дыхае, а я - не». Пасля ператрусаў, якія адбыліся ўчора ў кватэрах Наталлі Трэнінай,Таццяны Гацуры-Яворскай і Юліі Сяменчанкі усе трое былі затрыманыя на 72 гадзіны.

Палітзняволеная Наталля Хершэ адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №4 горада Гомеля. Яна ўжо прайшла абавязковы каранцін, а цяпер пачала працу. "Спачатку Наталля працавала "на машыне", — распавёў "Вясне" брат Наталлі Генадзь. — Потым яе перавялі абрэзальшчыцай нітак. Яна прасіла дазволіць ёй працаваць у красоўках — бо там гэта забаронена. На працу не скардзіцца, хоць "на машыне" ёй было больш прыемна працаваць. Акрамя таго, яна прымала таблеткі пасля выхаду з галадоўкі, цяпер ужо скончыла. Стан здароўя цярпімы.

У судзе Фрунзенскага раёна разглядаецца крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – а менавіта ў тым, што на машыне перавёз покрыўкі, з якіх потым былі збудаваныя барыкады на раённай акцыі пратэсту ў жылым комплексе «Каскад» увечары 12 кастрычніка. Справу разглядае суддзя Андрэй Млечка. Бок абвінавачвання прадстаўляе пракурор Валерыя Таратынка. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вядзе маніторынг працэсу.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" пятага  красавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ілюстрацыйнае фота Пятага красавіка ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над затрыманымі на акцыях грамадзянах, а таксама за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах. Іх стала крыху меней, аднак узрасла суровасць пастаноў, якія выносяць суды.

Суд Маскоўскага раёна Брэста ужо трэці тыдзень разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычыненыя шкоды, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. На судзе ўсіх міліцыянтаў дапытваюць дыстанцыйна з пінскага суда – праз відэаканферэнцсувязь. За гэтыя дні так дапыталі каля 80 сілавікоў, якія ў агульнай суме ацанілі маральную шкоду на суму каля 380 тысяч рублёў. Свае маральныя пакуты міліцыянты абгрунтоўваюць тым, што яны «выпрабавалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». У адказ на гэта жыхары Пінска і Пінскага раёна стварылі петыцыю, у якой просяць УУС Брэсцкага аблвыканкама правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, якія былі задзейнічаныя ў працы на вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у Пінску, і ўстанавіць ступень адпаведнасці названых супрацоўнікаў займаемым пасадам. «Мы выказваем сур'ёзную занепакоенасць: ці дазваляе маральна-псіхалагічны стан дадзеных супрацоўнікаў выконваць задачы па абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь?» – задаюцца пытаннем у петыцыі.