Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 1 ліпеня 2021 г.

Першага ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы чатырох менчукоў, абвінавачаных па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) і па артыкуле 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Абвінавачаныя - палітвязні Ян Фалькін, Уладзіслаў Барысаў, Мікіта Літвіненка, а таксама Уладзімір Мацюх. Усе яны знаходзяцца пад вартай і былі дастаўленыя ў суд з СІЗА. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Бок дзяржабвінавачання прадстаўляе памочнік пракурора Арцём Цвяткоў. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вядзе маніторынг судовага працэсу. Абвінавачванне тычыцца акцый пратэсту, якія прайшлі ў Менску 9-11 жніўня, а таксама акцыі 13 верасня ў раёне ст. метро Пушкінская. Паводле матэрыялаў справы, Фалькін, Літвіненка, Мацюх і Барысаў, уступіўшы ў змову, планавалі ўдзел у акцыях пратэсту, вызначалі маршрут, узгаднялі дзеянні ў выпадку затрымання. Абвінавачаныя знаходзіліся ў телеграм-чаце пад назвай "Час X", дзе і вялося абмеркаванне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 1 ліпеня адбываюцца затрыманні, ператрусы, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны крымінальны пераслед

Заводзкі суд у будынку Ленінскага суда ўжо амаль месяц разглядае справу дзесяці палітвязняў, якіх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: 293, 218, 295. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка. Пракурор — Рамановіч.

Cцяпан Латыпаў у судзе 1 чэрвеня. Фота: spring96.org Праваабарончы цэнтр “Вясна” вядзе бесперапынны маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных летась з пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта, а таксама ў сувязі з пратэстамі супраць татальнай фальсіфікацыі іх афіцыйных вынікаў.

У Мінскім гарадскім судзе 1 ліпеня адбываецца другое паседжанне па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3.Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў. На другім паседжанні агучаваюцца абставіны яго затрымання і збіцця.  Асноўнае, што стала вядома падчас першага паседжання:

У судзе над Драбатовічам і Якубоўскім. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска першага ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Драбатовіча і Вадзіма Якубоўскага. Іх вінавацяць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў еўрапейскіх краін далучыліся да кампаніі # WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco - Партнёрства за правы чалавека. helena-kennedy.jpg

Былога следчага і ініцыятара праекта ByChange Яўгена Юшкевіча затрымалі 19 красавіка па падазрэнні па арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму). Дома ў яго правялі ператрус, а яго самаго змясцілі ў СІЗА КДБ, куды доўгі час не пускалі адваката. За месяц да затрымання ў машыне, якая належыць яго бацьку, невядомыя ўстанаўлівалі праслушку адпаведнае відэа з рэгістратара Яўген апублікаваў у фэйсбуку. Цяпер Юшкевіч знаходзіцца ў СІЗА-1, тэрмін утрымання пад вартай яму працягнулі да 19 жніўня. «Вясне» стала вядома, што акрамя арт. 289 КК, яму прад'явілі абвінавачванні па артыкулах 342 і 293 Крымінальнага кодэкса. У Яўгена ўзялі падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы па артыкуле 289 КК, каб ён нават сваім сукамернікам не мог распавесці, у чым яго канкрэтн абвінавачваюць. «Вясна» распавядае, што вядома пра пераслед былога следчага і пра яго цяпершані стан у СІЗА. Інцыдэнт, па якому абвінавачваюць Яўгена Юшкевіча па акту тэрарызму, невядомы. Нават у самога Яўгена, якога ўжо 2,5 месяцы ўтрымліваюць пад вартай, узялі падпіску аб неразгалошванні, каб ён нават сваім сукамернікам не мог распавесці абставіны справы. Таксама ў яго на руках няма ніводнага дакумента па гэтай справе. Але, як распавядаюць крыніцы, яму прад'яўляюць тое, чаго наогул не існавала, не адбывалася ў рэальнасці. І ён, хоць і былы следчы, сам у шоку ад метадаў і ад таго, што адбываецца ў краіне і з ім персанальна: «наогул нічога агульнага з законам».