28.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных Вольга Брыцікава Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў былую старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" з Наваполацку, палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Актывістку абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

02.07.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Праз паўтара тыдня — 14 ліпеня — будзе трэцяя гадавіна, як за кратамі ўтрымліваецца заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. За гэты час у Беларусі за праваабарончую дзейнасць яго асудзілі да 10 гадоў зняволення, а ў свеце яго ўклад у абарону правоў чалавека адзначылі Нобелеўскай прэміяй міру. З траўня мінулага году Алесь Бяляцкі адбывае свой тэрмін у горацкай калоніі № 9, дзе сутыкаецца з ціскам. "Радыё Свабода" дазналася падрабязнасці пра ўмовы ўтрымання праваабаронцы. 

28.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Гомельскі абласны суд 20 траўня 2024 году агучаны прысуд палітзняволеным. Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па восем гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калёніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.

02.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY Брэсцкі абласны суд другога ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую абвінавачваюць па двух частках арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі.

01.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Фотакалаж ПЦ "Вясна". Вынесены прысуд па крымінальнай справе “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай. Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па першага ліпеня. У справе адразу 20 абвінавачаных: Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

01.07.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, права на здароўе 67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора прызналі вінаватым у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і прызначылі яму 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру. Зяць палітыка Дзмітрый Антончык паведаміў "Вясне", што ад пачатку траўня на волю ад Рыгора не дайшоў ніводны ліст — раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было. 

27.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

01.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 чэрвеня - 1 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

01.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ігар Сушко. Гродзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК).

29.06.2024 Тэгі: палітвязні, вайна ва Украіне Увечары 28 чэрвеня пяць палітзняволеных грамадзян Украіны апынуліся дома — іх вызвалілі па абмене з беларускіх калоній і следчага ізалятара. Умовы абмену не паведамляюцца, але вядома, што гэтаму паспрыяў Ватыкан. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў раптоўнае вызваленне палітзняволеных украінцаў з беларускіх месцаў няволі.