Скрын з відэа: Генпракуратура 13 студзеня 2022 года 23-гадовага жыхара Брэста Станіслава Несцярука асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт.293.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць кіраўніка і валанцёрку гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" — Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, заявіла Amnesty International пасля таго, як Гомельскі абласны суд у пятніцу, 14 студзеня, пацвердзіў іх абвінаваўчы прысуд, вынесены судом ніжэйстаячай інстанцыі 3 лістапада 2021 года.

Следчы камітэт працягвае адмаўляць ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў грамадзянаў, затрыманых на пратэстах пасля абвяшчэння вынікаў выбараў прэзідэнта, што адбыліся 9 жніўня 2020 года.  Як і шматлікія іншыя пацярпелыя, Зміцер (імя зменена) звярнуўся ў Следчы камітэт з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы за ўчынены ў дачыненні да яго гвалт супрацоўнікамі праваахоўных органаў. 

*у загалоўку – адсыланне на песню “520” “Дэльфіна” – аднаго з любімых спевакоў Жэні

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца У Гомельскім абласным суде 14 студзеня разглядзелі апеляцыйную скаргу на прысуд кіраўніку Гомельскага аддзялення “Вясны” Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяны Ласіцы.

Вядучаму бізнэс-аналітыку EPAM і палітычнаму зняволенаму Дзянісу Насуру якраз напярэдадні Новага года, 31 снежня было прад’яўленае абвінавачанне ў у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. У той жа дзень ён быў змешчаны пад варту ў СІЗА №1, пакуль на два месяцы. Хаця ў няволі Дзяніс знаходзіцца з 9 снежня.   "Вясна" паразмаўляла з жонкай палітвязня Кацярынай, каб даведацца болей пра самога Дзяніса, а таксама пра падрабязнасці ягонага пераследу.

Сёння роўна паўгода як старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Валянцін Стэфановіч утрымліваюцца за кратамі за праваабарончую дзейнасць. 14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў з ператрусамі прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. З таго дня трое вясноўцаў знаходзяцца пад вартай, а мінскія офісы "Вясны" апячатаныя. Што распавядаюць родныя пра зняволеных вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю – чытайце ў нашым матэрыяле. Крымінальную справу супраць вясноўцаў вядзе следчы па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта, маёр юстыцыі Антон Уладзіміравіч Каляга.

Сяргей Дубік 12 студзеня суд Іванаўскага раёна скончыў разгляд справы Сяргея Дубіка.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 6 студзеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Мельнікава. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) і абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 КК).

11 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска 22-гадовага мінчука Мікіту Навакоўскага прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Да суда ў дачыненні да мужчыны была прынятая мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.