- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд 19 верасня пачынае разгляд крымінальнай справы індывідуальнага прадпрымальніка з Жодзіна Анатолія Сашунова.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гродна 6 кастрычніка вынесены прысуд Паўлу Клапатку, абвінавачанаму ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У новым выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" даведаемся пра гісторыю стварэння "Майстэрні паштовак салідарнасці" і паслухаем выказванні ўжо былых палітвязняў, да якіх паштоўкі даходзілі за краты. "Вясна прыйдзе" · #32.Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў
- Катэгорыя: Вясна
Гродзенскі абласны суд 17 кастрычнікаагучыў прысуды па рэзананснай "справе Аўтуховіча". Судовы працэс доўжыўся пяць месяцаў. На лаве падсудных знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч, ягоная жонка Любоў Рэзановіч, іх сын Павел Рэзановіч, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон Мельхер, а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава. Усе фігуранты ўтрымліваюцца за кратамі 22 месяцы. Толькі двое з іх цалкам прызналі сваю віну. Суддзя Максім Філатаў прызначыў ім ад 2,5 да 25 гадоў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
Дзяніса Коршуна абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя – Юлія Шчоткіна.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
14 кастрычніка палітзняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч сустрэў сваё 50-годдзе ў СІЗА. З'яўляючыся намеснікам старшыні ПЦ "Вясна", Валянцін таксама займае і ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), якая 22 кастрычніка адзначыць 100 гадоў свайго існавання. "Валянціну — паўстагоддзя, а федэрацыі — стагоддзе (з невялікай толькі розніцай)", — звяртае ўвагу праваабаронца Саша Кулаева.
- Катэгорыя: Вясна
Маскоўскі гарадскі суд у студзені разглядзеў справу аб пераводзе ў расійскую калонію палітзняволенага грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ, асуджанага ў Беларусі на тры гады калоніі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр ужо знаходзіцца ў расійскай папраўчай калоніі № 3 у г. Сафонава. Гэта першы грамадзянін Расіі, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітычным вязнем, якога перавялі ў Расію. "Вясна" сабрала ўсё, што вядома па справе палітвязня Геджадзэ.