У Берліне праходзіць 8-ы Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання. У першы дзень, 15 лістапада, у тым ліку прайшла дыскусія пра інструменталізацыю смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Беларусь і Іран прагучала ў негатыўным кантэксце.
Сьера-Леонэ адмяніла, а Беларусь – не
У пытанні смяротнага пакарання цягам часу з’ўяўляюцца новыя выклікі, якія і абмяркоўваюцца на Сусветным Кангрэсе. Цяпер, для 8-га Кангрэса такім выклікам сталі дзве краіны: Іран і Беларусь.
У Іране смяротнае пакаранне пачалі выкарыстоўваць супраць пратэстоўцаў. А ў Беларусі ў гэтым годзе ўлады пашырылі магчымасці прымянення смяротнага пакарання.
З іншага боку, колькасць краінаў, якія скасавалі смяротнае пакаранне ў сябе, павялічваецца. Так, Сьера-Леонэ з’яўляецца апошняй на дадзены момант краінай, якая адмяніла такі від кары. Пра гэта распавёў "Вясне" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, які прымае ўдзел у Кангрэсе:
“Зараз у Афрыцы дастаткова актыўна ідзе праца і робяцца крокі для таго, каб смяротнае пакаранне стала ўжо мінулай гісторыяй шмат для якіх там краінаў”.
"Жывуць у страху атрымаць кулю"
У першы дзень 8-га Сусветнага Кангрэса адбылася дыскусія пра інструменталізацыю смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Пра тое, як гэта адбываецца ў Беларусі, удзельнікі Кангрэса змаглі пачуць у відэа-выступе лідэркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай.
"Беларускі рэжым выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне як інструмент запалохвання і рэпрэсій супраць свайго народа. Калі раней смяротнага пакарання была чым тое далёкім і абстрактным, то цяпер многія палітычныя актывісты жывуць у страху атрымаць кулю. [ ... ] У гэтым годзе рэжым дадаў яшчэ тры крымінальныя артыкулы ў спіс пакараных смяротным пакараннем. Цяпер чалавека могуць прысудзіць да смерці за адну толькі спробу ўчыненне тэракту. Па сутнасці, гэта пакаранне за мыслепреступление, – сказала Святлана Ціханоўска ў сваім відэавыступе. – Смяротнае пакаранне-рэальная пагроза для тых, хто супраціўляецца расейскай акупацыі і выказвае салідарнасць з Украінай: для нашых адважных "партызан", якія сабатуюць працу чыгункі, каб спыніць рух расейскіх войскаў; для тых, хто далучаецца ўкраінскай арміі або ўсяго толькі адпраўляе ёй грошы".
Беларускія абаліцыяністы за кратамі
Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання праходзіць раз на тры гады. Ён збірае на адной пляцоўцы палітыкаў, сведкаў смяротнага пакарання (адвакатаў і былых асуджаных), а таксама прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый.
“Мы заўсёды з’яўляемся сталымі ўдзельнікамі Кангрэса, – адзначыў Андрэй Палуда. – Для нас гэта важна, бо кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” з’яўляецца часткай вялікага руха абаліцыянізма ва ўсім свеце. Нас добра ведаюць”.
Але звычайна дэлегацыя беларускіх праваабаронцаў на Сусветным Кангрэсе была больш масштабнай, падкрэсліў Андрэй Палуда:
“Нажаль, нашы калегі Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі, якія раней прымалі ўдзел у мінулых кангрэсах, цяпер знаходзяцца ў турме. Таму тут наша дэлегацыя ў скарочаным складзе”.
"У Еўропе бушуе вайна, у Афганістане і Беларусі дзеецца беззаконне". Стартаваў Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання
Крыніца: На Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання Беларусь і Іран прагучалі ў негатыўным кантэксце