- Катэгорыя: Вясна
У закрытым судовым пасяджэнні Гомельскі абласны суд 27 кастрычніка разгледзеў крымінальную справу індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Захаранкі, абвінавачанага адразу па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Лідскага раёна 31 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара 49-гадовага Ігара Хартановіча. Ён абвінавачваецца ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да службовай асобы:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 26 кастрычніка вынес прысуд грузчыку Гомельскага вінзавода Дзмітрыю Малашанку, абвінаваціўшы яго ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
24 лютага 18-гадовы Ілля Верамееў з Гомеля пачаў перапіску ў Telegram з сястрой Янай каля пятай раніцы. Прычына такой ранняй размовы — уварванне расійскіх войскаў ва Украіну і абстрэл улюбёнага ўкраінскага горада Мікалаеў, у якім жыла ягоная родная сястра. Ілля вельмі за яе хваляваўся і ўвесь час падчас перапіскі прасіў не падыходзіць да вокнаў. Праз тры дні хлопца затрымалі — пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць супраць вайны: на месцы збору з гамельчукамі яго чакалі сілавікі. Праз паўгода за гэта Іллю асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі. 22 лістапада будуць разглядаць апеляцыйную скаргу палітвязня, пасля чаго яго перавядуць у калонію. Сястра Іллі Верамеева Яна распавяла "Вясне" пра брата, ягонае затрыманне і тое, як можна цяпер дапамагчы яму. Ілля толькі сёлета скончыў школу. 1 жніўня — ужо ў СІЗА — яму споўнілася 19 гадоў. Хлопец вырашыў не паступаць у навучальныя ўстановы, а пайсці працаваць. Неўзабаве ён знайшоў працу па вырабе дэкаратыўнай пліткі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маладзечанскага раёну 31 кастрычніка асудзілі Ігара Беланожка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Вадзім Петрусевіч. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Валерый Пяркоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынесены прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 26 кастрычніка асудзілі Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Крэмянеўская.