Старшыня "Вясны" і сёлетні нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі падчас свайго зняволення ў 2011-2014 гадах напісаў успаміны пра першы масавы мітынг у Беларусі — "Дзяды", які адбыўся 30 кастрычніка 1988 года.  Гэтыя ўспаміны пазней увайшлі у ягоную кнігу "Халоднае крыло Радзімы".  Прыводзім адзін з тэкстаў, прысвечаны "Дзядам". Двойчы ў жыцьці мяне ахоплівала такое адчуваньне, калі да пэўнага моманту цябе трымаюць у абдымках розныя турботы, калі ты разумееш, што ёсьць яшчэ час адступіць, але ўсё роўна ідзеш наперад у спадзяваньні, што ўсе клопаты неяк расьсеюцца самі па сабе. А потым надыходзіць такі момант, калі гэтыя клопаты нечакана разрастаюцца і паўстаюць перад табой сьцяною, мурам. І ты адкідваеш усе сумненьні, табе робіцца абыякава, абыдзецца яно ці не. Тваё «я» становіцца паслухмянай прыладаю невядомай волі, якая спала ў табе і прачнулася, якая сталёвай рукою кіруе тваімі ўчынкамі і дзеяньнямі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Марш пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродна. Фота "Гродна-Лайф" У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд чарговаму ўдзельніку Марша пратэсту, які адбыўся 6 верасня 2020 года. Гарадзенца Юрыя Курчэўскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітзняволеных Станіслава Філімонава, Іллі Туркова, Яны Пінчук, Васіля Бераснева, Наталлі Нікіцінай, Юрыя Ганцарэвіча, Сяргея Плоніса, а таксама жонкі блогера Ігара Лосіка — Дар'і. 

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Андрусь Асмалоўскі, Артур Смалякоў і Дзіяна Чарнушына У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрыніка працягваўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Савецкага раёна 22 ліпеня за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух мінчукоў Сяргея Жоглу і Віталя Рыбакова. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў два гады і адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Нядаўна па апеляцыйнаму пратэсту пракурора ў аднаго з іх канфіскавалі аўтамабіль як "сродак здзяйснення злачынства" — ён выкарыстоўваўся для блакіроўкі праезнай часткі падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.  Згодна з версіяй абвінавачвання, двое жыхароў сталіцы 10 жніўня 2020 года ў вячэрні час, "натхніўшыся заклікамі з дэструктыўных Telegram-каналаў блакаваць транспартныя камунікацыі для цяжкасці перамяшчэння службовых аўтамабіляў органаў унутраных спраў, прыбылі на машыне да скрыжавання праспекта Машэрава і вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску, дзе заблакавалі сваім транспартным сродкам праезную частку". 

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч разгледзелі новую справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога вясной асудзілі да васьмі гадоў калоніі за "махлярства ў буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК), а таксама ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту (арт. 342 КК). Цяпер яго судзілі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі ў апеляцыйнай скарзе на гэты прысуд. Суддзя Вікторыя Пакунова 26 кастрычніка прызначыла яму яшчэ два гады калоніі. Мясцовае дзяржаўнае тэлебачанне здымала ўвесь працэс — нават сведку-сукамерніка з СІЗА-6. "Вясна" распавядае, як праходзіў суд над блогерам Уладзіславам Савіным.  Нагадаем, Уладзіслава абвінавацілі ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыю пратэстаў з дапамогай відэаролікаў на сваёй старонцы Instagram, а таксама тое, што ў 2015-2016 годзе ён, паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, не забяспечыў ім гэтага. За гэта яму прызначылі восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Савіна ўжо накіравалі адбываць пакаранне ў калонію, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу.

Андрусь Асмалоўскі, Дзяна Чаврнушына і Артур Смалякоў У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 кастрычніка пачаўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: