30.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Суд Бярозаўскага раёна 9 лістапада вынес прысуд жыхару Жабінкі Аляксею Міхнюку, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кавалевіч.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Аляксей Міхнюк з неўстаноўленай прылады ў экстрэмісцкіх чатах у Telegram неаднаразова размяшчаў паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, і пры гэтым змяшчаюць выказванні, выяўленыя ў непрыстойнай форме, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абвінавачваны размяшчаў абразы ў адрас прэс-сакратара кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Эйсмант.
У ходзе судовага працэсу Міхнюк сваю віну ў здзейсненым прызнаў і раскаяўся.
Суд Бярозаўскага раёну вынес абвінаваўчы прысуд, прысудзіўшы Аляксею Міхнюку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.
Крыніца: Паўтары гады калоніі прысудзілі жыхару Жабінкі за абразу Лукашэнкі і Эйсмант