21.12.2023 Тэгі: выбары-2024, асвета Галоўнай асаблівасцю цяперашняй электаральнай кампаніі з'яўляецца сумяшчэнне выбараў* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і дэпутатаў мясцовых Саветаў, пачынаючы з абласнога і заканчваючы сельскім. З экспертамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" мы разбіраемся ў відах выбарчых кампаній і абмяркоўваем "адзіны дзень галасавання".
Што такое выбарчая кампанія?
"У штодзённай прамове мы часта кажам "выбары", маючы на ўвазе ўсё, што мусіць адбыцца, каб з'явіўся новы склад парламента або мясцовага Савета дэпутатаў. Таму калі гавораць аб справядлівых і свабодных выбарах, мяркуецца, што на ўсіх этапах выбарчай кампаніі выконваюцца ўстаноўленыя працэдуры і правы выбаршчыкаў. Гэтыя этапы ўключаюць у сябе фармаванне выбарчых камісій, вылучэнне і рэгістрацыю кандыдатаў, агітацыю, непасрэдна галасаванне, падвядзенне вынікаў. Ацэньваць якасць выбараў толькі па тым, як прайшоў дзень галасавання, немагчыма. У гэтай сувязі кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў сваёй першай справаздачы паказала на парушэнні асноўных палітычных і грамадзянскіх свабод, уключна з свабодай выказвання меркавання, асацыяцыі і сходаў, і таму выбары*2024 ужо цяпер немагчыма назваць свабоднымі", – тлумачаць праваабаронцы.
Наогул выбары праводзяць, каб сфармаваць выбарныя дзяржаўныя органы. Такі механізм рэалізацыі ўлады народа праз абраных прадстаўнікоў называецца прадстаўнічай дэмакратыяй. Артыкул 3 Канстытуцыі Беларусі абвяшчае, што "адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя ды іншыя органы". |
Якія віды выбарчых кампаній існуюць?Віды выбарчых кампаній вызначаюцца тым, якія дзяржаўныя органы выбіраюцца: як непасрэдна грамадзянамі, так і ўскосна, калі адзін выбарны орган абірае іншы. Так, у Беларусі праводзяць выбарчыя кампаніі па выбарах:
Пры гэтым усенароднымі прамымі выбарамі абіраюцца толькі:
Выбары УНС і Савета Рэспублікі — непрамыя. УНС складаецца з "дэлегатаў", якімі з'яўляюцца прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Чальцоў (яны таксама не называюцца дэпутаты) Савета Рэспублікі, верхняй палаты парламента, абіраюць мясцовыя Саветы дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і горада Мінска (па восем чальцоў) і восем чальцоў прызначаюцца прэзідэнтам. Такім чынам выбары дэпутатаў ніжняй палаты парламента і мясцовых Саветаў дэпутатаў ператвараюцца шмат у чым у падрыхтоўку да фармавання УНС, рэзюмуюць праваабаронцы. |
А чым рэгламентуецца "адзіны дзень галасавання"?У 2022 годзе артыкул 67 Канстытуцыі быў зменены — уведзены "адзіны дзень галасавання" для выбараў дэпутатаў. Арт. 56 Выбарчага кодэкса канкрэтызуе палажэнне аб адзіным дні галасавання: цяпер і парламенцкія, і мясцовыя выбары праводзяцца "ў апошнюю нядзелю лютага пятага года паўнамоцтваў Парламента". Фармаванне складу ніжняй палаты парламента і мясцовых Саветаў дэпутатаў у 2024 годзе будзе першай электаральнай кампаніяй пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пры гэтым, яшчэ ў час абвяшчэння пачатку экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* у Беларусі 25 лютага 2024 года праваабаронцы адзначылі:
|
Чаму было прынятае рашэнне праводзіць такі від кампаніі?Улады тлумачаць увядзенне "адзінага дня галасавання" і сумяшчэнне кампаній, што мае на ўвазе выкарыстанне агульных выбарчых камісій і ўчасткаў для галасавання, эканоміяй бюджэтных сродкаў.
|
Як будзе арганізавана галасаванне на "адзіным дні галасаванні"?У "адзіны дзень галасавання" – 25 лютага – грамадзяне будуць абіраць дэпутацкі корпус усёй краіны: 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў усіх трох тэрытарыяльных узроўняў: першаснага, базавага і абласнога. Асаблівасцю адзінага дня галасавання з'яўляецца тое, што ўпершыню ўсе дэпутаты будуць абраныя ў рамках адной выбарчай кампаніі. Да выбараў будуць утвораны 1 394 акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Завяршальным этапам стане фарміраванне дэпутацкага корпуса ў "адзіны дзень галасавання", выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і выбары прэзідэнты, якія павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. У сілу сумяшчэння кампаній, выбаршчык атрымае як мінімум два бюлетэні (парламенцкі і мясцовы), а выбаршчыкі ў сельскай мясцовасці – адначасова чатыры бюлетэні: па выбарах* дэпутатаў у сельскі савет, па выбарах* дэпутатаў у раённы Савет дэпутатаў, па выбарах* дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў і па выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. З 20 па 24 лютага прызначана датэрміновае галасаванне. |
Як праваабаронцы ацэньваюць сумяшчэнне кампаній?
|
*Для мэтаў дакументаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тэрмін "выбары*" у дачыненні да выбарчай кампаніі–2024 выкарыстоўваецца з зорачкай, каб падкрэсліць умоўны характар гэтага тэрміна, бо любая свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае, перш за ўсё, умовы, калі ў поўнай меры рэалізуюцца правы і свабоды, уключна з свабодай слова, свабодай мірных сходаў і асацыяцый, правам удзельнічаць у кіраванні сваёй дзяржавай, свабодай ад дыскрымінацыі, што ў цяперашні час у Беларусі практычна адсутнічае.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Вось тут можна азнаёміцца з іншымі інфармацыйнымі матэрыяламі кампаніі пра выбары*:
"Барані Божа, мяне пачнуць "скланяць", што мая група не прагаласавала". Галасаваць – права ці абавязак?
Юрыдычная служба "Вясны" разбіраецца, чым адрозніваецца свабоднае галасаванне ад абавязковага.
"Задушанае інфармацыйнае асяроддзе і татальны кантроль над грамадствам". Гаворым з праваабаронцам аб праблемах і рэаліях выбараў*
"Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі". Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
"Сёння гэта адзіны, што застаўся, бяспечны спосаб узаемадзеяння з уладай". Праваабаронцы распавядаюць пра права на галасаванне