На Астравеччыне кандыдат у дэпутаты Варнянскага сельскага савету, грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч змагаецца з парушэннем яго правоў як удзельніка выбарчай кампаніі. Пятага лютага ён накіраваў дзве скаргі: адну – ў Варнянскую сельскую выбарчую камісію, другую – у суд Астравецкага раёна.  Першая скарга датычылася таго, што інфармацыйны матэрыял, надрукаваны камісіяй пра яго як пра кандыдата ў дэпутаты, у два разы саступае па аб’ёме аналагічнаму матэрыялу пра яго суперніка па акрузе. Да таго ж, гэтая інфармацыя, па меркаванні самаго Уласевіча, няпоўная. Напрыклад, у матэрыяле адсутнічаюць звесткі пра тое, што ён раней неаднаразова абіраўся дэпутатам сельскага і раённага Саветаў. 

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з тэрміновым зваротам за захаванне жыцця Вячаславу Сухарко і Аляксандру Жыльнікаву, якіх 20 студзеня 2018 году Мінскі гарадзкі суд прыгаварыў да смяротнай кары.

Уладзімір Целяпун Назіральнік ў Мазырскай раённай выбарчай камісіі Уладзімір Целяпун звярнуўся са скаргай да старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў А. Няверава. Назіральнік запытваўся:  якімі правамі і абавязкамі павінен кіравацца акрэдытаваны назіральнік у раённай выбарчай камісіі? Ці мае ён права знаёміцца з пратаколамі адпаведнай камісіі?

Уладзімір Целяпун Назіральнік ў Мазырскай раённай выбарчай камісіі Уладзімір Целяпун звярнуўся са скаргай да старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў А. Няверава. Назіральнік запытваўся:  якімі правамі і абавязкамі павінен кіравацца акрэдытаваны назіральнік у раённай выбарчай камісіі? Ці мае ён права знаёміцца з пратаколамі адпаведнай камісіі?

Святаслаў Барановіч. Фота: nn.by Суд Маскоўскага раёна Мінска 15 лютага пачне разгляд крымінальнай справы Святаслава Барановіча, якога вінавацяць ва ўжываннні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка. Пачатак судовага паседжання – 14-00.

Кандыдат у дэпутаты Канстанцін Жукоўскі. Фота: Белсат 6 лютага кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарадскога і абласнога Саветаў Кастусь Жукоўскі аспрэчыў пісьмовыя папярэджанні гарадской і абласной выбарчых камісій аб недапушчэнні паклёпу і абраз у адрас службовых асоб дзяржаўных органаў. У скаргах у Гомельскую абласную і Цэнтральную выбарчыя камісіі кандыдат заяўляе аб перашкодзе яму свабодна весці перадвыбарчую агітацыю.

Кандыдат у дэпутаты Вольга Беляўцова. Фота: ucpb.org У адрас Аб'яднанай грамадзянскай партыі 4 лютага прыйшоў ліст, у якім паведамлялася, што кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Бараўлянскага сельскага Савета дэпутатаў Вольга Беляўцова напісала ў Пракуратуру заяву пра грубае парушэнне правоў грамадзян, звязанае з мясцовай выбарчай кампаніі.

Пракуратура Слуцкага раёна не знайшла парушэнняў ва умовах утрымання ў камерах ізалятара часовага ўтрымання Слуцкага РАУС. Такі адказ на сваю скаргу атрымаў затрыманы ў ноч на першае студзеня валанцёр Праваабарончага цэнтру “Вясна” Юрый Мяцельскі.  Нагадаем, што Юрый Мяцельскі быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ў родным горадзе Слуцку, калі гуляў са сваім сябрам. Аднаго з амапаўцаў абурыло, што падчас праверкі дакументаў Юрыя і яго сябра, валацёр “Вясны” папрасіў і самаго амапаўца прад’явіць дакументы. Гэта і стала прычынай затрымання, хоць потым Юрыя і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы (паводле арт. 17.1 КаАП).

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны. Жыццё палітвязня Міхаіла Жамчужнага працягвае знаходзіцца пад пагрозай.

Праваабаронца Алег Мацкевіч У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН .