Віцяблянін стварыў інтэрактыўную мапу месцаў сталінскіх расстрэлаў
Віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк зрабіў першую ў рэгіёне інтэрактыўную мапу месцаў сталінскіх расстрэлаў. Пазначыў на ёй вёскі Паляі, Хайсы, “25-ты кілямэтар па Гарадоцкай шашы”, дзе, паводле ўспамінаў старажылаў і дасьледаваньняў гісторыкаў, у 1930-я гады расстрэльвалі мірных жыхароў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Ксёндз Вячаслаў Барок: Пакуль мы памятаем, ёсьць ціхая надзея на сьветлую будучыню
3 лістапада, у Зьмітраўскую суботу (паводле бізантыйскай традыцыі), сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі месцы пахаваньняў рэпрэсаваных у ваколіцах Віцебску. Разам з актывістамі імпрэзе памяці ўдзельнічаў і сьвятар.
Расстрэльная ноч віцебскай інтэлігенцыі. Хто быў катам
У ноч з 3-га на 4-е лістапада 1937 году непадалёку ад Віцебску супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня Наркамату ўнутраных спраў (НКУС - НКВД) расстралялі больш за сто мірных грамадзян. Большасьць зь іх былі прадстаўнікамі віцебскай інтэлігенцыі. Імя ката – вядома.
Раскапаная расстрэльная яміна ў лесе пад Воршай
Лес па Магілёўскай шашы ў Воршы – адно зь месцаў масавых расстрэлаў за часамі сталінізму. Гэтае месца расстрэлаў менш вядомае, чым Кабыляцкая гара. Цяпер вельмі блізка да расстрэльнага лесу падступіў новы жылы “Мікрараён-3”. І некаторыя ямы маюць адзнакі таго, што іх ускрывалі.
“Фільм, які ўключае мазгі”. У Віцебску паказалі “Паралелі” Віктара Корзуна
Дакумэнтальную стужку “Паралелі. Такое рознае падабенства” прэзэнтавалі ў Віцебску рэжысэр Віктар Корзун і вядомая беларуская музыка Кася Камоцкая – прадусарка праекту. “Гэты фільм уключае мазгі”, – прызналася падчас абмеркаваньня кінастужкі адна з глядачак…
У «віцебскіх Курапатах» грамадзкасьць yшанавала ахвяраў дзяржаўнага тэрору
У Міжнародны дзень памяці і ўшанаваньня ахвяраў тэрарызму (21 жніўня) і напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў (23 жніўня) грамадзкія актывісты і жыхары Віцебску аддалі даніну памяці рэпрэсаваным за часамі сталінізму беларусам, забітым ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам.
Улады не зьбіраюцца прызнаваць пахаваньні ля Хайсоў месцам сталінскіх рэпрэсіяў
Пісьмовы адказ зь Віцебскага райвыканкаму на калектыўны зварот, атрыманы 25 ліпеня, не дадаў аптымізму сябрам ініцыятывы «Хайсы». Чацьвёрты год актывісты дамагаюцца ад мясцовых уладаў прызнаць датычнасьць пахаваньняў у ваколіцах вёсак Дрыкольле і Хайсы (Віцебскі раён) да рэпрэсіяў часоў сталінізму.
Улады просяць актывістаў Воршы ліквідаваць мэмарыял у памяць ахвяраў сталінізму
Удзельнікі грамадзкай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» пабывалі на прыёме ў старшыні райвыканкаму Аляксандра Пазьняка, каб дамовіцца пра зьмест раней абяцанай уладамі мэмарыяльнай шыльды на месцы сталінскіх расстрэлаў. Пазьняк пацьвердзіў гатоўнасьць яе ўстанавіць, але з умовай: ён выказаў пажаданьне, каб быў прыбраны «народны мэмарыял», створаны сваякамі загінулых. Сярод актывістаў пачаліся спрэчкі: ці варта прымаць дапамогу ад уладаў такім коштам.
Кіраўнік БНФ Віцебшчыны піша звароты ў КДБ і СІЗА
Копіі сваіх лістоў, дасланых начальнікам КДБ па Віцебскай вобласьці і СІЗА №2 Віцебску, старшыня абласной рады партыі БНФ Кастусь Смолікаў разьмясьціў у Фэйсбуку. Як патлумачыў актывіст карэспандэнту ВВ, зьвярнуцца ў гэтыя ўстановы вырашыла грамадзкая ініцыятыва «Хайсы» (сябрам якой ён таксама зьяўляецца), але было прызнана, што лепш, калі калі ліст будзе ад імя лідэра БНФ, зарэгістраванай арганізацыі.
Кіраўнік ініцыятывы “Хайсы” зьвярнуўся ў Вярхоўны суд
Кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў зьвярнуўся са скаргай ў Вярхоўны суд на рашэньне Віцебскага раённага суду, які абвінаваціў яго ў самавольным пахаваньні чалавечых парэшткаў у месцы, не прадугледжаным для такіх мэтаў заканадаўствам (арт. 23.43 КаАП). Гэта апошняя судовая інстанцыя, якая можа вызначыць невінаватасьць актывіста ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня.