Па інфармацыі следства, мужчына з ліпеня 2020 года да моманту затрымання - лістапад 2021 года, размяшчаў у экстрэмісцкіх Telegram-каналах і чатах інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных праваахоўнікаў, службовых асоб і іх сваякоў. Таксама ўстаноўлена, што абвінавачаны адміністраваў экстрэмісцкі Telegram-канал. Ён заклікаў здзяйсняць гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да праваахоўнікаў і прадстаўнікоў улады, да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама ён размяшчаў каментарыі, у якіх абражаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшыню Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Следчыя дапыталі пацярпелых, сведкаў і абвінавачанага. Апошні распавёў аб здзейсненых ім злачынствах і прызнаў сваё дачыненне да зробленага.
У рамках расследавання справы былі праведзены ператрусы, канфіскавана камп'ютарная тэхніка. Вывучаны і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы заключэння экспертыз.
Па выніках расследавання 35-гадоваму мужчыну прад'яўлена абвінавачанне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч.3 арт.203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках); ч.2 арт.342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства); ч.1 арт.368 (публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь); ст.369 (абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненае ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт); ч.1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем); ч.3 арт.293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца насіллем над асобай). Калі ў судзе будзе даказаная ягоная віна, то яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
З моманту затрымання і да гэтага часу праграміст утрымліваецца пад вартай у Віцебскім абласным СІЗА №2.
Алег Кунін