Адзін з іх жыхар Віцебска 27-гадовы Вадзім Васільеў. У жніўні 2020 года ён быў адміністратарам чатаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%». У кіраўнікі сайта яго ўзялі выпадкова, літаральна па аб'яве.
Хлопец па прафесіі быў асвятляльнікам шостага разрада і акцёрам тэатра і кіно. Навучаўся ў дзвюх установах — Віцебскім дзяржаўным ліцэі №5 прыборабудаўніцтва і Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.
Доўгі час ён працаваў асвятляльнікам у Беларускім тэатры «Лялька» ў Віцебску, а апошнім часам у Цэнтры культуры «Віцебск».
Зараз Вадзім арыштаваны па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА. Аніякіх доказаў ягоных «злачынстваў» сілавікі прыводзяць.
Сымон Белы