«7 супрацоўнікаў абкружылі дом. Ёсьць і АМАП. Будуць затрымліваць. Павязуць або ў Полацак, або ў Віцебск. Магчымая крымінальная справа», – гэта апошні перад затрыманьнем допіс Алеся Круткіна ў Фэйсбуку.
Па словах маці актывіста Алены Уладзімераўны, яго павезьлі ў Менск. Пры затрыманьні ў доме адбыўся ператрус. У прысутнасьці панятых былі канфіскаваныя сыстэмны блёк і тэлефон бяз сім-карты.
Міліцыянты паведамілі маці, што супраць яе сына нібыта распачатая крымінальная справа за абразу прэзыдэнта. Будуць вывучацца запісы з электронных носьбітаў.
«Якая абраза прэзыдэнта? Ды ён сам усіх абражае, сказала я міліцыянту», – кажа маці блогера.
Усе размовы зь міліцыяй яна запісвала на свой тэлефон, здымала іх дзеяньні. Але, ужо сыходзячы, супрацоўнікі міліцыі прымусілі яе ўсе запісы сьцерці. У выпадку адмовы гразіліся канфіскаваць тэлефон.
Уладзімер Бяляўскі
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!