Серада, 26 Люты 2020

У Наваполацку завялі справу на двух таксістаў, падазраваных ў распаўсюдзе наркотыкаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Супрацоўнікі аддзяленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі затрымалі 24 лютага ў Наваполацку двух кіроўцаў таксі. Іх падазраюць у незаконным абарачэньні наркатычных сродкаў, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Таксісты былі затрыманыя ў адным з дамоў на вуліцы Яронькі ў Наваполацку. Падчас агляду ў іх было знойдзенае і канфіскаванае рэчыва вагой 1,95 грамы. Як паказала экспэртыза, гэтае рэчыва зьяўляецца асабліва небясьпечным наркатычным сродкам «Альфа-PVP».

У дачыненьні затрыманых кіроўцаў, аднаму зь якіх 33, а другому – 32 гады, сьледчыя ўжо распачалі крымінальную справу.

«Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы з мэтай высьвятленьня каналу пастаўкі наркотыку», – паведамляюць у аддзяленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкаму.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.